08:27 26 студзеня 2021
«Радыё Sputnik»
  • USD2.56
  • EUR3.11
  • 100 RUB3.41
Палітыка
Атрымаць кароткую спасылку
15 0 0

У сярэднеазіяцкай рэспубліцы ўжо апрацаваны 98% бюлетэняў, якія трапілі ў аўтаматычна счытвальныя ўрны. Як вынікі кампаніі ацанілі міжнародныя назіральнікі, даведаўся Sputnik.

МІНСК, 11 сту – Sputnik. Яўка выбаршчыкаў на выбарах прэзідэнта Кыргызстана склала 39,75% цi 1 416 485 чалавек, сведчаць дадзеныя Цэнтрвыбаркама.

Паводле дадзеных з 98,02% аўтаматычна счытвальных урнаў (АСУ), на выбарах з 79,19% галасоў выбаршчыкаў перамагае Садыр Жапараў.

Стратэгічныя партнёры

На спецыяльнай прэс-канферэнцыі ў Бішкеку кандыдат у прэзідэнты, які лідзіруе паводле падлікаў у выбарнай гонцы заявіў, што "Расія ў нас саюзніцкі, галоўны стратэгічны партнёр".

"Мы жылі пры Саюзе 70 гадоў разам. Пасля развалу СССР на працягу 30 гадоў з'яўляемся стратэгічнымі партнёрамі", - нагадаў Садыр Жапараў.

Пасля чаго запэўніў журналістаў, што галоўным саюзнікам Кыргызстана "застаецца Расійская Федэрацыя".

Транспарэнтныя выбары

Нешматлікія парушэнні не маглі аказаць уплыву на вынікі выбараў у Кыргызстане, паведаміў на брыфінгу кіраўнік місіі назіральнікаў ад СНД Васіль Волкаў.

Па словах кіраўніка місіі, падчас выбарчай кампаніі ў Кыргызстане былі створаны ўсе неабходныя ўмовы для працы назіральнікаў.

"У сваіх справаздачах назіральнікі ад СНД адзначылі нешматлікія парушэнні, якія, на думку місіі, не маглі аказаць уплыву на канчатковы вынік выбараў", - канстатаваў ён.

Васіль Волкаў адзначыў, што "на думку назіральнікаў, працэдура галасавання праходзіла ў адпаведнасці з выбарчым заканадаўствам".

У нядзелю ў Кыргызстане прайшлі выбары кіраўніка дзяржавы і рэферэндум для таго, каб вызначыць форму праўлення (прапаноўваліся тры варыянты: "прэзідэнцкая форма праўлення", "парламенцкая форма праўлення" і "супраць усіх").

Паглядзець актуальную інфаграфіку з вынікамі галасавання і падрабязна прачытаць пра тое, што адбываецца ў Кыргызстане пасля галасавання, можна на Sputnik Кыргызстан.

Тэги:
Кыргызстан, Выбары

Галоўныя тэмы