У Крамлі адрэагавалі на прапанову Байдэна прадоўжыць ДСНУ

© Sputnik / Григорий Сысоев / Перайсці ў медыябанкПрэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў
Прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У Маскве прапанавалі перш за ўсё азнаёміцца з тым, што прапаноўваюць амерыканцы, таму што раней усе іх прапановы абсалютна не падыходзілі расійскаму боку.

МІНСК, 22 сту – Sputnik. Расія вітае прапанову ЗША па працягу Дамовы аб мерах па далейшым скарачэнні і абмежаванні стратэгічных наступальных узбраенняў (ДСНУ, СНУ-3), але ўсё залежыць ад дэталяў гэтай прапановы, заявіў прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў.

Святкаванне дня паветранага флоту РФ у Санкт-Пецярбургу - Sputnik Беларусь
Беларусь вырашыць пытанне аб выхадзе з ДАН пасля паведамлення ад РФ

Напярэдадні стала вядома аб намеры новага прэзідэнта ЗША Джо Байдэна прадоўжыць ДСНУ на пяць гадоў. Дагавор завяршае дзеянне 5 лютага.

"Вядома, тут вельмі важна прымаць да ўвагі заклапочанасці адзін аднаго і ўлічваць добра вядомую ў гэтай галіне пазіцыю РФ", - сказаў Пяскоў журналістам у пятніцу.

Ён падкрэсліў, што "сам па сабе факт наяўнасці палітычнай волі да прадаўжэння дакумента" Расія можа вітаць, але яшчэ не ведае, "пра што канкрэтна гатовы казаць амерыканскі бок".

Пяскоў адзначыў, што раней Вашынгтон вылучаў шэраг умоў для падаўжэння ДСНУ, шэраг з іх "абсалютна нам не падыходзіў". "Таму давайце спачатку азнаёмімся з тым, што прапаноўваюць амерыканцы, а потым ужо будзем даваць нейкія каментарыі", - дадаў прэс-сакратар кіраўніка расійскай дзяржавы.

Пяскоў адзначыў, што не ведае, ці перадаваў Белы дом праз расійскае пасольства свае прапановы па прадаўжэнню СНВ-3.

У сваю чаргу пастаянны прадстаўнік Расіі пры міжнародных арганізацыях у Вене Міхаіл Ульянаў заўважыў, што намер ЗША падоўжыць ДСНУ адкрывае шлях да дасягнення дамоўленасці.

Чытайце таксама:

Стужка навiн
0