Рэзалюцыя аб імпічменце Трампа ўнесена ў сенат ЗША

© REUTERS / LEAH MILLISДональд Трамп
Дональд Трамп - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Былога прэзідэнта Злучаных Штатаў Амерыкі абвінавачваюць у падбухторванні да беспарадкаў у дзень афіцыйнага зацвярджэння вынікаў выбараў.

МІНСК, 26 сту – Sputnik. Члены палаты прадстаўнікоў у аўторак перадалі ў сенат ЗША рэзалюцыю аб імпічменце Дональда Трампа.

Былы прэзідэнт ЗША Дональд Трамп - Sputnik Беларусь
Працэс імпічменту Трампу прапануюць пачаць у сярэдзіне лютага

Дакумент заснаваны на артыкуле "падбухторванне да паўстання". Сам працэс пачнецца 8 лютага і будзе праходзіць у фармаце судовага разбору. Бакі могуць выклікаць сведкаў і прад'яўляць дакументы. У выніку павінны вынесці прысуд. Для таго, каб адбыўся імпічмент, дэмакратам неабходна атрымаць дзве трэціх галасоў сенатараў (67 з 100).

Нагадаем, што 13 студзеня палата прадстаўнікоў кангрэса ЗША адобрыла рэзалюцыю аб імпічменце тады яшчэ дзеючага кіраўніка Белага дома Трампа па абвінавачванні ў падбухторванні да беспарадкаў. Вінаватым яго прызналі 232 кангрэсмена, 197 прагаласавалі супраць. Але гэтага аказалася недастаткова для імпічменту.

Трамп стаў першым прэзідэнтам у гісторыі краіны, якому палата вынесла імпічмент двойчы. Першая спроба адхіліць яго ад пасады была зроблена ў 2019 годзе. Палата прадстаўнікоў тады таксама зацвердзіла абвінавачванні ў рамках працэдуры імпічменту, аднак Сенат у пачатку 2020 года яго апраўдаў.

Для поспеху на гэты раз дэмакратам неабходна перацягнуць на свой бок 17 рэспубліканцаў, аднак пакуль аб магчымай падтрымцы гэтага заявілі не больш за шэсць з іх. У выпадку імпічменту Трамп можа пазбавіцца магчымасці займаць дзяржаўныя пасады ў будучыні і ўдзельнічаць у выбарах.

Старшыня Дзяржаўнай Думы РФ Вячаслаў Валодзін - Sputnik Беларусь
Валодзін абвінаваціў ЗША у "забойстве дэмакратыі"

Тым часам новаабраны прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн лічыць, што працэдура імпічменту яго папярэдніка павінна адбыцца, але сумняваецца ў яе поспеху. На думку Байдэна, прыхільнікі імпічменту ў сенаце не набяруць досыць галасоў для таго, каб прызнаць былога прэзідэнта вінаватым у падбухторванні да паўстання.

Працэдура імпічменту была запушчана з-за выказванняў Трампа 6 студзеня. Тады яго прыхільнікі ў дзень зацвярджэння вынікаў прэзідэнцкіх выбараў сабраліся ў Вашынгтоне і ўварваліся ў будынак Капітолія. Кангрэсменаў і сенатараў, якія праводзілі сумеснае пасяджэнне, тэрмінова эвакуіравалі. Падчас беспарадкаў у Вашынгтоне загінулі пяць чалавек, многія атрымалі траўмы.

У сталіцы быў уведзены рэжым НС, для забеспячэння бяспекі ў Вашынгтон накіравалі каля 25 тысяч байцоў Нацгвардыі. Пасля інаўгурацыі Байдэна частка з іх вярнулася на базы, аднак каля сямі тысяч вайскоўцаў засталіся - плануецца, што яны будуць аказваць дапамогу федэральным праваахоўным органам.

Чытайце таксама:

Стужка навiн
0