14:39 16 чэрвеня 2021
«Радыё Sputnik»
  • USD2.49
  • EUR3.02
  • 100 RUB3.46
Палітыка
Атрымаць кароткую спасылку
23 0 0

Адкрыццё мемарыяльнай дошкі Юрыю Левітану - частка юбілейных мерапрыемстваў медыягрупы "Россия сегодня" з нагоды 80-годдзя Савецкага інфармбюро (Саўінфармбюро).

МІНСК, 2 лют – Sputnik. Мемарыяльную дошку ў гонар легендарнага дыктара Усесаюзнага радыё Юрыя Левітана адкрылі ў аўторак у знакамітым Доме Радыё - на Пятніцкай, 25, каля ўваходу ў офіс медыягрупы "Россия сегодня".

Дошка выканана ў форме гранітнага медальёна з бронзавым бюстам дыктара, надпіс на ёй абвяшчае: "Голас Перамогі Юрый Левітан. З 1949 па 1983 працаваў у гэтым будынку".

Мемориальная доска и бюст диктора Всесоюзного радио Юрия Левитана у входа в здание МИА Россия сегодня на Пятницкой улице в Москве
© Sputnik / Павел Бедняков
Мемарыяльная дошка і бюст дыктара Усесаюзнага радыё Юрыя Левітана ля ўваходу ў будынак МІА "Россия сегодня" на Пятніцкай вуліцы ў Маскве

Перад пачаткам цырымоніі прагучалі знакамітыя пазыўныя Левітана, адзін з сімвалаў савецкай эпохі: "Увага! Гаворыць Масква! Працуюць усе радыёстанцыі Савецкага Саюза!".

Гендырэктар медыягрупы Дзмітрый Кісялёў, адкрываючы мемарыяльную дошку сказаў:

"Для нас Юрый Барысавіч - генетычны корань, таму што ён працаваў у Саўінфармбюро, якое потым было ператворана ў агенцтва друку "Навіны", а пасля ў РІА Навіны, а потым ужо і ў медыягрупу "Россия сегодня". Карпаратыўна - гэта наш чалавек, наш гонар і наш генетычны корань".

Голас Левітана, як адзначыў кіраўнік медыягрупы, усяляў сілу ў сотні мільёнаў савецкіх людзей у самыя цяжкія часы гісторыі.

"Ён умеў расказваць нават пра трагічныя паражэнні так, што усяляў упэўненасць у перамогу... Ён падсілкоўваўся ад краіны, і краіна давала яму сілу", - дадаў Кісялёў, заклікаўшы калег вучыцца ў Левітана і натхняцца яго голасам.

У цырымоніі адкрыцця таксама прынялі ўдзел памочнік прэзідэнта РФ, старшыня Расійскага ваенна-гістарычнага таварыства Уладзімір Мядзінскі і намеснік сакратара генсавета АР Яўген Равенка. Сярод ганаровых гасцей цырымоніі - вядомая савецкая тэле- і радыёвядучая Ганна Шацілава, асабліва падзякаваўшая "Россию сегодня" за гэтакі значны помнік.

Адкрыццё мемарыяльнай дошкі Юрыю Левітану - частка юбілейных мерапрыемстваў медыягрупы "Россия сегодня" з нагоды 80-годдзя Савецкага інфармбюро (Саўінфармбюро).

Ад Савецкага інфармбюро, заснаванага 24 чэрвеня 1941 года - праз два дні пасля пачатку Вялікай Айчыннай вайны, вядуць сваю гісторыю найбуйнейшыя міжнародныя навінавыя агенцтвы Расіі - Агенцтва друку "Навіны", РІА Навіны і міжнародная медыягрупа "Россия сегодня".

"Россия сегодня" - міжнародная медыягрупа, яе асноўная мэта - аператыўна і ўзважана асвятляць падзеі ў свеце, інфармаваць аўдыторыю аб розных поглядах на ключавыя падзеі. У медыягрупу "Россия сегодня" уваходзяць міжнароднае навінавае агенцтва і радыё Sputnik, РІА Навіны, Прайм, ІноСМІ, Украина.ру, Baltnews і ТОК.

Тэги:
Sputnik, Россия сегодня

Галоўныя тэмы