13:09 09 сакавіка 2021
«Радыё Sputnik»
  • USD2.61
  • EUR3.12
  • 100 RUB3.51
Палітыка
Атрымаць кароткую спасылку
VI Усебеларускі народны сход (52)
20 0 0

Прадстаўнікі РФ, якія прынялі ўдзел ва УНС, адзначылі дынамічнасць дыялогу, што адбыўся на сходзе.

МІНСК, 15 лют – Sputnik. Расія пазітыўна ацэньвае правядзенне ў Мінску Усебеларускага народнага сходу, цяпер важна, як працэс пойдзе далей, заявіў у панядзелак міністр замежных спраў РФ Сяргей Лаўроў.

"Тое, што адбываецца ў Беларусі - гэта ўнутраная справа Беларусі, справа беларускага народа. Я сыходжу з таго, што Усебеларускі народны сход быў створаны ў развіццё той ініцыятывы, якую досыць даўно, яшчэ да прэзідэнцкіх выбараў у жніўні мінулага года, прэзідэнт Лукашэнка вылучыў, а менавіта - ініцыятыву аб правядзенні канстытуцыйнай рэформы", - сказаў ён у Санкт-Пецярбургу пасля перамоў з фінскім калегам Пекам Хаавіста.

Міністр адзначыў, што расійскія прадстаўнікі, запрошаныя на мерапрыемства, расказалі - яно прайшло дынамічна і жыва, выказваліся розныя пункты гледжання.

"На мой погляд, цяпер важна паглядзець, як працэс пройдзе далей. Але факт, што створана пляцоўка для дыялогу з удзелам розных палітычных сіл у няпросты для беларускага народа час, па-мойму, заслугоўвае пазітыўнай ацэнкі", - падкрэсліў Лаўроў.

Усебеларускі народны сход адбыўся ў Мінску 11 і 12 лютага, у ім прынялі ўдзел 2,7 тысячы чалавек: дэлегаты з рэгіёнаў рэспублікі і запрошаныя госці.

Чытайце таксама:

Тэмы:
VI Усебеларускі народны сход (52)
Тэги:
Расія, Беларусь, Усебеларускі народны сход, Санкт-Пецярбург, Сяргей Лаўроў

Галоўныя тэмы