МІНСК, 16 лют – Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народ Літвы з нацыянальным святам - Днём аднаўлення Літоўскай дзяржавы, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідэра.
Гэты дзень сімвалізуе важны этап станаўлення літоўскай дзяржаўнасці, адзначаецца ў віншаванні.
Гісторыя мірнага суіснавання народаў Беларусі і Літвы налічвае некалькі стагоддзяў. І беларусы заўсёды паважалі права сваіх суседзяў на вызначэнне шляху самастойнага развіцця.
"Наша добрасуседства спрадвеку захоўвалася дзякуючы народнай дыпламатыі, трывалым гуманітарным і гаспадарчым сувязям", - гаворыцца ў тэксце.
Лукашэнка адзначыў, што, нягледзячы на ўсе супярэчнасці, Мінск па-ранейшаму застаецца зацікаўлены ў далейшым паглыбленні кантактаў з Вільнюсам па лініі рэгіёнаў, прадпрыемстваў і ўстаноў. Для таго, каб вярнуць двухбаковы дыялог у канструктыўнае рэчышча, трэба па магчымасці больш эфектыўна выкарыстоўваць вялікі патэнцыял супрацоўніцтва ў самых розных галінах.
"Упэўнены, што сумесная праца будзе служыць пабудове даверу і адпавядае чаканням жыхароў абедзвюх краін", - падсумаваў беларускі прэзідэнт.
Ён таксама пажадаў літоўскаму народу міра, згоды і ўпэўненасці ў заўтрашнім дні.
Дзень аднаўлення Літоўскай дзяржавы
У гэты дзень, 16 лютага 1918 года, у Вільнюсе быў складзены і падпісаны Акт аб аднаўленні незалежнасці Літвы. Падпісантамі сталі члены Савета Літвы пад старшынствам патрыярха літоўскага нацыянальнага адраджэння Йонаса Басанавічуса.
У дакуменце былі сфармуляваны асноўныя прынцыпы дзяржаўнага ладу, якія ў тым ліку ляглі ў аснову літоўскай Канстытуцыі пасля выхаду з СССР.
Чытайце таксама:
- У літоўскія энергапраекты не маюць намеру пускаць кампаніі, звязаныя з БелАЭС
- Літва хацела б замяніць Беларусь пры правядзенні ЧС па хакеі
- "Гульня мускуламі": Да чаго вядзе Беларусь і Літву спыненне нафтавага транзіту