13:19 09 сакавіка 2021
«Радыё Sputnik»
  • USD2.61
  • EUR3.12
  • 100 RUB3.51
Палітыка
Атрымаць кароткую спасылку
Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі (98)
18 0 0

Дзяржсакратар атрымаў узнагароду за ўмацаванне адзінства і дружалюбных адносін народаў Беларусі і Расіі.

МІНСК, 17 лют – Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўзнагародзіў дзяржаўнага сакратара Саюзнай дзяржавы Рыгора Рапоту ордэнам Пашаны, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідэра.

Подпіс пад адпаведным указам кіраўнік дзяржавы паставіў у аўторак 16 лютага.

Рапота атрымаў узнагароду за ўмацаванне адзінства і дружалюбных адносін народаў Беларусі і Расіі, а таксама істотны ўклад у развіццё інтэграцыйнага ўзаемадзеяння паміж дзвюма краінамі.

Рапота працуе на пасадзе дзяржсакратара Саюзнай дзяржавы ад снежня 2011 года - тады ён на гэтай пасадзе змяніў Паўла Барадзіна, які займаў пасаду з 2000 года.

Ордэн Пашаны - дзяржаўная ўзнагарода Беларусі, заснаваная ў верасні 1999 года. Апошнім, хто быў узнагароджаны дадзеным ордэнам, стаў міністр аховы здароўя рэспублікі Дзмітрый Піневіч - за барацьбу з каронавірусам у краіне.

Нагадаем, у дзяржсакратара ўжо ёсць беларускі Ордэн дружбы народаў - гэта вышэйшая ўзнагарода краіны для замежных грамадзян.

Чытайце таксама:

Тэмы:
Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі (98)
Тэги:
Расія, Беларусь, Саюзная дзяржава, Рыгор Рапота, узнагарода, Аляксандр Лукашэнка

Галоўныя тэмы