МІНСК, 17 лют – Sputnik. Расія не дапусціць знешняга ўмяшальніцтва ў парламенцкія выбары і ўдараў па суверэнітэту краіны. Пра гэта расійскі лідэр заявіў на сустрэчы з кіраўнікамі парламенцкіх фракцый ў сераду.
"Гэты выбар (народа - Sputnik) мы абавязаны абараніць ад любых спроб знешняга ўмяшальніцтва. Мы не можам і не дапусцім ніякіх удараў па суверэнітэту Расіі, па праву нашага народа быць гаспадаром на сваёй зямлі", - падкрэсліў ён.
Культура дыялогу
На сустрэчы з лідэрамі фракцый Дзярждумы Пуцін звярнуў увагу на неабходнасць выконваць культуру дыялогу нават з самымі непрымірымымі апанэнтамі.
"Асаблівая, падвышаная адказнасць ляжыць менавіта на партыях "вялікай чацвёркі". Абапіраючыся на падтрымку мільёнаў людзей, яны абавязаны задаваць тон ўсёй будучай выбарчай кампаніі, весці яе ў канструктыўным, багатым на змест ключы, дэманстраваць глыбіню і сталасць дыскусіі, не проста, прабачце, лаяцца адзін з адным, а менавіта паказваць свой падыход і свае шляхі развіцця краіны", - сказаў Пуцін.
Паводле яго слоў, парламенцкія выбары выключна важныя для для Расіі і яе стабільнага развіцця. І ў першую чаргу ўсё гэта падпарадкавана мэце якасна палепшыць узровень жыцця ў краіне, бо "людзі не проста чакаюць, а справядліва патрабуюць адчувальных вынікаў і перамен".
"Прыхлопнулі": Пуцін пра закрыццё каналаў на Украіне
Пракаментаваў расійскі лідэр і розныя падыходы на Захадзе да свабоды слова. Да прыкладу, на Украіне, паводле яго слоў, тры вядучыя тэлекампаніі "прыхлопнулі" адным росчыркам пяра, але ўсе маўчаць.
"Што тычыцца свабоды слова, то для нас таксама ўсё ясна тут. Так званыя двайныя стандарты настольна ярка праявіліся ў апошні час, што ніякіх сумненняў наконт таго, як у дачыненні да нас сябе будуць весці нашы так званыя апаненты, таксама ніякіх сумненняў няма. Паглядзіце , на Украіне ўзялі і тры вядучыя каналы прыстукнулі - і ўсё. Адным росчыркам пяра. І ўсе маўчаць. А некаторыя нават ухвальна паляпваюць іх па плячы", - сказаў ён.
Пуцін дадаў, што гэта можна лічыць толькі яшчэ адным інструментам для дасягнення геапалітычных мэт з боку Захаду, у тым ліку і ў адносінах да Украіны.
IT-выклік для Расіі
"Гэта такі водападзел ідзе па свеце ў цэлым. Ён ідэалагічны такі водападзел. Гэта зусім відавочная рэч", - сказаў Пуцін.
Паводле яго слоў, калі ў сябе ў краіне тэхналагічныя кампаніі так паводзяць сябе, то няма сумненняў, якое дачыненне будзе да астатніх.
"І мы, вядома, павінны пра гэта загадзя падумаць. Гэта відавочная рэч", - дадаў ён.
Плата за геапалітыку
Краіны Захаду спрабуюць прымусіць Расію заплаціць за дасягненне ўласных геапалітычных мэт на Украіне, перакананы Пуцін.
"Чаму ўсе так круціцца вакол "Паўночнага патоку - 2"? Хочуць прымусіць Расію плаціць за іх геапалітычны праект "Украіна". Вось і ўсё, на самай справе ўсё досыць прымітыўна, усё проста. Мы ж гэта даўно разумеем", - сказаў ён.
На думку расійскага лідэра, сярод інструментаў Захаду для дасягнення гэтых мэт ёсць, у тым ліку, і закрытыя ў Прыбалтыцы расійскія тэлепраекты, а таксама тэлеканалы на Украіне.
"Нічога тут незвычайнага няма, мы, па-мойму, даўно ўжо за гэтым назіраем, бачым, але апошнія падзеі - яны проста ярка пацвярджаюць справядлівасць нашых поглядаў і справядлівасць нашых ацэнак", - сказаў Пуцін.
Прэзідэнт Расіі ў сераду правёў па відэасувязі нараду з кіраўнікамі фракцый Дзярждумы.
Удзельнікі сустрэчы абмеркавалі розныя аспекты сацыяльнай палітыкі, у тым ліку індэксацыю пенсій пенсіянераў, якія працуюць, і выбары ў ніжнюю палату парламента, што пройдуць вясной.
Чытайце таксама:
- Беднасць, барацьба з COVID і давер: тэзісы Пуціна ў Давосе
- Захад спрабуе зрабіць Расію "паслухмянай" краінай, заявіў Лаўроў
- Галоўныя вынікі працы расійскай дыпламатыі ў 2020-м: Лаўроў даў вялікую прэс-канферэнцыю