У Крамлі пракаментавалі адмову Байдэна прызнаць Крым расійскім

© Sputnik / Наталья Селиверстова / Перайсці ў медыябанкМаскоўскі Крэмль
Маскоўскі Крэмль - Sputnik Беларусь, 1920, 01.03.2021
Падпісацца
Анэксіі паўвострава не было, заявіў прэс-сакратар прэзідэнта Расіі, а ўз'яднанне Крыма праходзіла строга па міжнародных правілах і нормах.

МІНСК, 1 сак – Sputnik. Прэс-сакратар прэзідэнта Расіі пракаментаваў словы лідара ЗША пра нежаданне прызнаваць анэксію Крыма.

Па словах Дзмітрыя Пяскова, анэксію Крыма на самай справе і не трэба прызнаваць.

"Таму што яе не было", - дадаў ён.

Пяскоў падкрэсліў, што ўз'яднанне паўвострава праходзіла па міжнародных нормах, правілах. Волевыяўленне было сумленным і адкрытым.

Раней Джо Байдэн сказаў, што Амэрыка ніколі не прызнае анэксію Крыма. Афіцыйны сайт Белага дома апублікаваў заяву прэзідэнта, дзе той назваў Крым часткай Украіны. Па словах амерыканскага лідэра, Расія парушыла міжнароднае права і суверэнітэт краіны-суседкі.

Заяву Байдэна пракаментавалі і дэпутаты Дзярждумы РФ. Яны нагадалі, што на паўвостраве быў праведзены рэферэндум. І 96 адсоткаў жыхароў Крыма выказаліся за далучэнне да Расійскай Федэрацыі.

Навошта Румынія і ЗША страляюць ракетамі непадалёк ад Крыму? - Sputnik Беларусь, 1920, 27.11.2020
Відэа
Навошта Румынія і ЗША страляюць ракетамі непадалёк ад Крыму?

Некаторыя сенатары адзначылі, што ад слоў Байдэна сам па сабе гістарычны факт, што Крым - гэта Расія, не зменіцца.

Крым увайшоў у склад Расіі ў 2014 годзе. Тады ў сакавіку быў праведзены рэферэндум на паўвостраве. Гэтай падзеі папярэднічалі доўгія акцыі пратэсту ў Кіеве, так званы Еўрамайдан. Вынікам стала зрушэнне з пасады прэзідэнта Віктара Януковіча і яго Кабінета міністраў. У Крыме многія ўспрынялі такія навіны як дзяржпераварот.

Украіна, краіны-члены ЕС, а таксама ЗША не прызналі вынікаў галасавання па крымскаму рэферэндуму, прагучалі заявы пра захоп гэтай тэрыторыі Расіяй.

Чытайце таксама:

Стужка навiн
0