МІНСК, 3 сак – Sputnik. Аляксандр Лукашэнка павіншаваў прэм'ер-міністра Расійскай Федэрацыі Міхаіла Мішусціна з 55-годдзем, паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
Беларускі лідэр падкрэсліў, што ў рэспубліцы "высока цэняць асабісты ўклад Міхаіла Мішусціна ва ўмацаванне саюзніцкіх адносін".
Як паведамілі карэспандэнту Sputnik у прэс-службе беларускага ўрада, Раман Галоўчанка таксама накіраваў віншавальны адрас свайму расійскаму калегу.
Працоўны юбілей
Сёння прэм'ер-міністр Міхаіл Мішусцін падчас наведвання Рэспубліканскага класічнага ліцэя ў Горна-Алтайску атрымаў у падарунак да дня нараджэння кнігу аднаго з заснавальнікаў алтайскай літаратуры Лазара Кокышава - перакладзены на рускую мову раман "Арына".
У час наведвання завода "Нарынэ", які займаецца вытворчасцю бальзамаў і іншай прадукцыі з дзікарослых раслін, кіраўніку ўрада падарылі смалу сібірскай лістоўніцы, якую можна выкарыстоўваць замест жавальнай гумкі.
Чытайце таксама:
- Галоўчанка: Маскве і Минску трэба вырашыць пытанне па агульным энергарынку
- Прэзідэнт: ад звязка Беларусь-Расія залежыць, будзе ў рэгіёне мір ці вайна
- Лукашэнка назваў "брахнёй і выдумкамі" публікацыі пра сустрэчу ў Сочы