17:46 14 красавіка 2021
«Радыё Sputnik»
  • USD2.61
  • EUR3.12
  • 100 RUB3.45
Палітыка
Атрымаць кароткую спасылку
26 0 0

Гістарычныя падзеі не павінны быць прадметам свядомага скажэння і маніпуляцый, упэўнены расійскі лідэр.

МІНСК, 16 сак – Sputnik. Гісторыю адносін Расіі, Беларусі, Польшчы і Украіны трэба аналізаваць на аснове фактаў, лічыць прэзідэнт Расіі.

Пра гэта Уладзімір Пуцін заявіў арганізатарам і ўдзельнікам гісторыка-дакументальнай выставы "Польска-савецкая вайна 1919-1921 гг. Рыжскі мірны дагавор", якая адкрылася ў Маскве ў аўторак. Прывітанне прэзідэнта РФ зачытаў кіраўнік Расархіва Андрэй Артызаў.

"Без удумлівага вывучэння немагчыма зразумець і асэнсаваць ва ўсёй іх паўнаце ключавыя гістарычныя падзеі, у тым ліку і тыя, якія прывялі да Другой сусветнай вайны", - цытуе Пуціна РІА Навіны.

Мерапрыемства ў Маскве прысвечана ўзброенаму супрацьстаянню і дыпламатычнаму ўрэгуляванню канфлікту Савецкай Расіі і Польшчы.

Па словах расійскага лідэра, Польшча хацела ў той перыяд аднавіць межы Рэчы Паспалітай, а бальшавікі і іх правадыры марылі аб сусветнай рэвалюцыі.

Пра якія падзеі ідзе гаворка?

Перад баямі ў жніўні 1920 года на подступах да Варшавы адбылося наступленне польскага войска на Беларускую і Украінскую савецкія рэспублікі, звязаныя з Савецкай Расіяй дружалюбнымі адносінамі.

Войскі Польшчы да канца 1919 года змаглі захапіць частку Беларусі і ўсю Заходнюю Украіну, а 7 траўня 1920 года разам з пятлюраўскімі саюзнікамі ўступілі ў Кіеў.

У Рызе 18 сакавіка 1921 года быў заключаны дагавор, які стаў шмат у чым аналагам Версальскага (1919). Ён закранаў многія пытанні, у тым ліку, і тэрытарыяльныя.

Адвольнае "перачэрчванне меж і перадзел Еўропы" тады, па словах Пуціна, прывялі да ўзмацнення канфрантацыі паміж дзяржавамі. Што вылілася ва ўмовы для новай сусветнай вайны.

Савецкі бок вымушаны быў пайсці на тое, каб Польшча атрымала прыкладна палову тэрыторыі сучаснай Беларусі і чвэрць сучаснай Украіны, падкрэсліў прэзідэнт Расіі.

Трагічны лёс

Пуцін адзначыў, што перадача часткі зямель Беларусі і Украіны ў склад Польшчы не адпавядала многім рэаліям. У тым ліку сацыяльным, этнічным і культурным. З аднаго боку, гэта спрыяла дыскрымінацыі мясцовага насельніцтва, а з другога - актывізацыі крайніх нацыяналістычных ідэй.

"Мы памятаем і пра трагічны лёс трапіўшых у палон чырвонаармейцаў, значная частка якіх загінула ў польскіх лагерах", - сказаў прэзідэнт Расіі.

Паводле яго слоў, важны аб'ектыўны і ўзважаны аналіз шматвекавых адносін народаў Беларусі, Украіны, Польшчы, Расіі і Літвы на падставе дакументальных гістарычных фактаў.

Выставу ў Маскве Пуцін назваў магчымасцю для таго, каб "падзеі стогадовай даўнасці не былі прадметам свядомага скажэння і маніпуляцый" і не падзялялі дзяржавы.

Чытайце таксама:

Тэги:
падзея, Беларусь, Расія, Уладзімір Пуцін

Галоўныя тэмы