12:59 15 красавіка 2021
«Радыё Sputnik»
  • USD2.61
  • EUR3.12
  • 100 RUB3.45
Палітыка
Атрымаць кароткую спасылку
11 0 0

На павышэнне пайшлі ўжо былы намеснік старшыні Мінскага аблвыканкама Мікалай Рагашчук і кіраўнік Горацкага раёна Аляксандр Бутараў.

МІНСК, 5 кра – Sputnik. Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка прызначыў новых памочнікаў-інспектараў па Гомельскай і Мінскай абласцях, паведамляе Telegram-канала "Пул першага".

Пасаду памочніка прэзідэнта - інспектара па Гомельскай вобласці зойме Мікалай Рагашчук, які з чэрвеня 2018 года працаваў намеснікам старшыні Мінскага абласнога выканаўчага камітэта. У выканкаме ён займаўся пытаннямі эканомікі і прамысловасці.

Вакантную ўжо месяц пасаду памочніка прэзідэнта - інспектара па Мінскай вобласці зойме цяперашні старшыня Горацкага райвыканкама Аляксандр Бутараў. Яго папярэднік Ігар Яўсееў быў інспектарам па цэнтральным рэгіёне амаль тры з паловай гады. Лукашэнка вызваліў яго ад пасады 5 сакавіка 2021 года.

Згодна службовых абавязкаў, новыя абласныя інспектары будуць прыцягваць да выканання даручэнняў прэзідэнта дзяржорганы і арганізацыі, а таксама праводзіць прыёмы грамадзян.

Біяграфія Рагашчука і Бутарава

Мікалай Рагашчук нарадзіўся ў Пінску, яму 41 год. Выпускнік Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Пушкіна па спецыяльнасці эканамічная кібернетыка. Працаваў будаўніком, інжынерам-праграмістам, займаў шэраг пасад у Брэсцкім абласным тэрытарыяльным фондзе дзяржмаёмасці, пасля чаго перайшоў на працу ў Мінскі фонд.

У 2018 годзе - старшыня камітэта эканомікі Мінгарвыканкама, пасля стаў намеснікам старшыні Мінскага аблвыканкама.

Аляксандр Бутараў родам з Горацкага раёна, яму 48 гадоў. Скончыў БДСГА і Акадэмію кіравання.

Працаваў галоўным заатэхнікам, затым займаў розныя кіруючыя пасады ў Шклоўскім раёне. Быў першым намеснікам старшыні Круглянскага РВК, інспектарам па Віцебскай вобласці аналітычнага ўпраўлення апарату Савета Міністраў, першым намеснікам старшыні Горацкага райвыканкама, старшынёй Кіраўскага райвыканкама.

З 31 ліпеня 2019 года Бутараў - старшыня Горацкага РВК.

Чытайце таксама:

Тэги:
Аляксандр Бутараў, Горацкі раён, кіраўнік, Мікалай Рагашчук, Мінскi аблвыканкам, старшыня, намеснік, Гомельская вобласць, Мінская вобласць, памочнік

Галоўныя тэмы