МІНСК, 6 кра – Sputnik. Беларусь не будзе глядзець скрозь пальцы на дэструктыўныя і разбуральныя дзеянні з любога боку і адкажа адэкватна, заявіў міністр замежных спраў Уладзімір Макей па выніках нарады ў кіраўніка дзяржавы, дзе абмяркоўвалася пытанне аптымізацыі беларускіх замежных устаноў.
Кіраўнік знешнепалітычнага ведамства закрануў больш дэталёва беларуска-польскія ўзаемаадносіны.
Ён адзначыў, што ініцыятарамі абвастрэння стала не Беларусь - Мінск заўсёды выступаў за канструктыўныя і раўнапраўныя ўзаемаадносіны. Макей таксама патлумачыў прычыну высылкі некаторых польскіх дыпламатаў.
"Нягледзячы на нашы запыты, звязаныя з дэструктыўнай дзейнасцю шэрагу асоб, якія знаходзяцца на тэрыторыі Польшчы і некаторых прыбалтыйскіх краін, мы не атрымлівалі такога ж канструктыўнага адказу. Таму мы былі вымушаны пайсці на некаторыя рэзкія крокі, звязаныя з высылкай дыпламатаў з Брэста і Гродна", - падкрэсліў кіраўнік МЗС Беларусі, яго словы прывяла БелТА.
Гераізацыя "праклятых салдат"
Міністр таксама патлумачыў сітуацыю, звязаную з гераізацыяй "праклятых салдат", пасля чаго ў Беларусі былі распачаты крымінальныя справы.
"Гэта мерапрыемствы, якія ідуць насуперак з нашым заканадаўствам. Можа, у іх яны лічацца героямі, але ў нас яны лічацца злачынцамі і павінны несці адпаведнае пакаранне", - выказаўся Макей.
Пры гэтым ён дадаў, што заявы Варшавы на міжнароднай арэне пра ўціск польскіх меншасцей у Беларусі не адпавядаюць рэчаіснасці. У гэтых адносінах "Мінск прытрымліваецца ўсіх міжнародных абавязацельстваў у гэтай сферы".
Кіраўнік знешнепалітычнага ведамства падкрэсліў, што беларускі бок зацікаўлены ў канструктыўных адносінах з Польшчай і іншымі суседнімі краінамі. Ён таксама адзначыў, што на нарадзе абмяркоўвалася пытанне вяртання паслоў (шэраг краін адклікаў сваіх паслоў з Беларусі ўвосень мінулага года. Пазней яны вярнуліся ў Мінск - акрамя кіраўнікоў дыпмісій Польшчы і Літвы).
Якія пасольствы закрыюць
Макей пацвердзіў гатоўнасць Мінска закрыць "як мінімум некалькі пасольстваў". Па словах кіраўніка МЗС, дыппрадстаўніцтва закрыюць у тых краінах, дзе няма эканамічнага выніку іх працы.
Уладзімір Макей нагадаў даручэнне кіраўніка дзяржавы, пра тое, што дыпламатам замежжа трэба дзве траціны свайго працоўнага часу прысвячаць пытаннях знешнеэканамічнай дзейнасці.
"Гэта галоўны крытэрый ацэнкі іх працы. Папярэдняя аптымізацыя адбылася ў 2017-2018 гадах. З таго перыяду адбылося шмат падзей, таму наспела неабходнасць перагляду ранейшай канцэпцыі дзейнасці замежных устаноў", - дадаў кіраўнік МЗС.
Ён адзначыў, што ў пытанні закрыцця малаэфектыўных пасольстваў і адкрыцця новых Мінск будзе дзейнічаць паступальна.
"Не хачу сказаць, што мы закрыем 10 пасольстваў у адным рэгіёне і адразу адкрыем 10 у іншым рэгіёне, такога няма", - рэзюміраваў кіраўнік беларускага знешнепалітычнага ведамства.
Лукашэнка пагутарыць з пасламі
"Кожны кіраўнік замежустановы павінен будзе далажыць пра сваю працу і перспектывах", - падкрэсліў міністр.
Кіраўнік дзяржавы сёння заявіў, што гэта будзе "канкрэтная справаздача ўсіх паслоў пра тое, што зроблена перш за ўсё ў эканоміцы".
Чытайце таксама:
- Лукашэнка расказаў, што стала "апошняй кропляй" у адносінах з Варшавай
- Польшча мае намер прапанаваць Літве і Латвіі сумесныя санкцыі супраць Беларусі
- Улады Гродна пракаментавалі спыненне супрацоўніцтва з Беластокам