07:42 11 мая 2021
«Радыё Sputnik»
  • USD2.54
  • EUR3.06
  • 100 RUB3.42
Палітыка
Атрымаць кароткую спасылку
11 0 0

Дыпламатычнае прадстаўніцтва прыпыніла прыём дакументаў у сакавіку на фоне ўскладненняў дыпламатычных адносін паміж Мінскам і Варшавай.

МІНСК, 9 кра – Sputnik. Генеральнае консульства Беларусі ў Беластоку аднавіла прыём наведвальнікаў, такая інфармацыя размешчана на сайце беларускага пасольства ў Польшчы.

"Прыём наведвальнікаў у Генеральным консульстве Рэспублікі Беларусь у Беластоку адноўлены", - гаворыцца ў паведамленні.

Дыппрадстаўніцтва ў Беластоку спыніла прыём дакументаў ад грамадзян у сярэдзіне сакавіка. Як патлумачылі тады ў МЗС Беларусі, "з прычыны ўзніклых абставін". У знешнепалітычным ведамстве паабяцалі "прыняць усе намаганні па найхутчэйшым аднаўленні нармальнай працаздольнасці консульскай установы па абароне законных праў і інтарэсаў беларускіх грамадзян".

Дыпламатычны скандал паміж Беларуссю і Польшчай

Нагадаем, што дыпламатычны канфлікт паміж Мінскам і Варшавай разгарэўся пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года, калі Лукашэнка абвінаваціў Польшчу ў падтрымцы апазіцыі. Увосень шэраг краін адклікаў сваіх паслоў для кансультацый - у тым ліку і Польшча.

Сітуацыя пагоршылася пасля мерапрыемстваў, звязаных з ушанаваннем памяці ўдзельнікаў ваенных злачынстваў, - аж да ўзаемнай высылкі дыпламатаў.

У канцы лютага ў Брэсце прайшло неафіцыйнае мерапрыемства, прысвечанае "дню праклятых салдат", з удзелам польскага консула ў Брэсце Ежы Цімафеюка. Неўзабаве пасля гэтага МЗС Беларусі прапанавала Цімафеюку пакінуць рэспубліку.

Пракуратура Брэста ўзбудзіла крымінальную справу па факце гераізацыі ваенных злачынцаў падчас незаконнага масавага мерапрыемства з удзелам непаўналетніх, былі затрыманы два сузаснавальнікі таварыства "Польская школа".

Афіцыйная Варшава асудзіла высылку Цімафеюка з Беларусі і зрабіла зваротны крок, выслаўшы беларускага дыпламата. МЗС Беларусі запатрабавала, каб краіну пакінуў польскі консул у Гродне Яраслаў Ксенджык.

Варшава абвясціла, што "у сувязі з працягам недружалюбных жэстаў Мінска" высылае генконсула Беларусі ў Беластоку і консула з дыппрадстаўніцтва ў Варшаве.

Акрамя таго, у сакавіку была затрымана кіраўнік афіцыйна не прызнанага Саюза палякаў Беларусі Анжаліка Борыс. Яна атрымала 15 сутак арышту за парушэнне заканадаўства аб правядзенні або арганізацыі масавых мерапрыемстваў, а менавіта - фестывалю традыцыйных рамёстваў "Казюкі". У яе дачыненні была ўзбуджана крымінальная справа.

Як заявіў у красавіку прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, палітычныя кантакты з Польшчай ніколі не былі ідэальнымі, і ўлады доўгі час мірыліся з палітыкай Польшчы зыходзячы з прынцыпаў, што суседзяў на карце не выбіраюць. Аднак, на яго думку, гэта прывяло да таго, што "канструктыўныя падыходы ў Варшаве ўспрымаюць як слабасць".

Чытайце таксама:

Тэги:
Варшава, Мінск, Дыпламатычныя адносіны, Адносіны, дакументы, генконсульства, Беласток, Беларусь

Галоўныя тэмы