МІНСК, 21 кра – Sputnik. Савет Рэспублікі Нацыянальнага схода Беларусі ўхваліў праект закона аб недапушчэнні рэабілітацыі нацызму.
Прадстаўляючы яго ў сенаце, Генеральны пракурор Беларусі Андрэй Швед заявіў, што новы законапраект накіраваны на тое, каб "карэнным чынам спыніць рэабілітацыю нацызму ў краіне".
Паводле яго слоў, у кампетэнтных органах будуць складаць пералікі нацысцкіх і неанацысцкіх арганізацый.
Закон "Аб недапушчэнні рэабілітацыі нацызму"
Праект закона распрацоўваў парламент сумесна з Генпракуратурай. У ім упершыню замацаваны заканадаўча тэрміны "нацысцкія злачынцы", "памагатыя нацысцкіх злачынцаў", акрамя таго, вызначаны суб'екты процідзеяння рэабілітацыі нацызму.
У законапраекце прадугледжана забарона на гераізацыю нацызму і фінансаванне адпаведнай дзейнасці. Забарона будзе распаўсюджвацца і на замежныя арганізацыі, якія прапагандуюць гераізацыю нацызму, у тым ліку ў інтэрнэце. Акрамя таго, устаноўлены меры процідзеяння і метады прафілактыкі рэабілітацыі нацызму.
Праект закона аб супрацьдзеянні экстрэмізму ў красавіку быў прыняты ў авальнай зале ў двух чытаннях. Яго дэпутатам таксама прадстаўляў генпракурор Андрэй Швед.
Чытайце таксама:
- У першым чытанні ўхвалены законапраект аб недапушчэнні рэабілітацыі нацызму
- "Польскую школу" ў Брэсце ліквідуюць па рашэнні суда
- Справа аб гераізацыі ваенных злачынцаў: затрыманы сузаснавальнік "Польскай школы"
- Узбуджана крымінальная справа па факце генацыду насельніцтва Беларусі
- Райс і "праклятыя салдаты": гісторыя скандалу паміж Мінскам і Варшавай