МІНСК, 22 кра – Sputnik. Пасол ЗША, які знаходзіцца ў Літве, ніякага дачынення да Беларусі не можа і ніколі не будзе мець, заявіў прэс-сакратар МЗС Беларусі Анатоль Глаз.
Што прапанаваў МЗС Літвы
Раней намеснік міністра замежных Літвы Мантас Адоменас паведаміў, што Дзярждэпартамэнт звярнуўся да ўлад балтыйскай рэспублікі з просьбай акрэдытаваць Джулі Фішэр, якая прызначаная паслом у Беларусі.
Амерыканскі дыпламат распавяла, што не можа прыехаць у Мінск, таму што яна не атрымала беларускай візы. У сваю чаргу кіраўнік МЗС Беларусі Уладзімір Макей адказаў, што ў рэспубліцы гатовы прыняць пасла ЗША у любы час, але з ясным разуменнем статусу Джулі Фішэр.
"Калі яна збіраецца прыехаць і рабіць заявы пра нелегітымнасць рэжыму, то які сэнс тады рабіць гэта", - задаўся рытарычным пытаннем кіраўнік МЗС Беларусі.
Што адказаў МЗС Беларусі
"Мы, шчыра кажучы, на гэты конт не маем ніякай афіцыйнай інфармацыі, а заявы розных літоўскіх асоб у апошні час настолькі шматлікія і супярэчлівыя, што абапірацца на іх неяк несур'ёзна. Будзе больш яснасці - можна будзе казаць больш прадметна", - пракаментаваў магчымую акрэдытацыю пасла ЗША у Літве Анатоль Глаз.
Паводле яго слоў, незразумела пра якую наогул акрэдытацыю можна весці размову, таму што атрымліваецца, што на тэрыторыі Літвы будуць знаходзіцца два паслы Злучаных Штатаў, якія прадстаўляюць інтарэсы Вашынгтона.
"Цалкам відавочна, што пасол, які знаходзіцца ў Літве, ніякага дачынення да Беларусі не можа і ніколі не будзе мець", - канстатаваў прэс-сакратар беларускага знешнепалітычнага ведамства.
Чытайце таксама:
- Сенат Кангрэса ЗША зацвердзіў Фішар на пасаду пасла ў Беларусі
- Макей: Беларусь падрыхтавала некалькі кандыдатур пасла ў ЗША
- Хто стане паслом ЗША ў Беларусі? Названая першая кандыдатура