Абноўлены праект закона аб СМІ: пра фэйкі, акрэдытацыі і статусе журналіста

© Sputnik / Владимир Астапкович / Перайсці ў медыябанкФотажурналісты, архіўны фотаздымак
Фотажурналісты, архіўны фотаздымак - Sputnik Беларусь, 1920, 23.04.2021
Падпісацца
Па словах міністра інфармацыі Пярцова, новы праект закона дасць магчымасць ліквідаваць у заканадаўстве аб СМІ белыя плямы.

МІНСК, 23 кра – Sputnik. Беларускія парламентарыі прынялі законапраект аб унясенні змяненняў у закон аб СМІ, у бліжэйшы час ён павінен уступіць у законную сілу. Змяненні і дапаўненні былі распрацаваны і падрыхтаваны міністэрствам інфармацыі Беларусі пасля жніўня 2020 года.

Як адзначаецца ў прэамбуле законапраекта, ён накіраваны на забеспячэнне абароны ад супрацьпраўнага інфармацыйнага ўздзеяння і маніпулявання масавай свядомасцю, нівеліравання і дыскрэдытацыі нацыянальных ідэалаў і фундаментальных каштоўнасцей, на аператыўнае рэагаванне на знешнія і ўнутраныя інфармацыйныя пагрозы.

Сенатарам на зацвярджэнне прадстаўляў законапраект міністр інфармацыі Уладзімір Пярцоў.

Паводле яго слоў, законапраект накіраваны на процідзеянне распаўсюджванню фэйкавай інфармацыі і ўвядзенне адказнасці журналіста за такія дзеянні.

Па рашэнні Мінінфарма

Праектам закона, у прыватнасці, прапануецца дадаткова даць права Міністэрству інфармацыі прымаць рашэнне аб спыненні выпуску СМІ.

Кіраўнік Мінінфарма так пракаментаваў дадзеную норму:

"У эпоху, калі карціна дня фарміруецца нават не за дні, а за лічаныя гадзіны, гэта ўплывае на грамадскую думку, падахвочвае нашых грамадзян да дзеяння. Мы не можам сабе дазволіць чакаць рашэння суда. Бо на разбор можа сысці не адзін і не два месяцы. Да таго ж гэта не галаслоўна, гэта заўсёды мае пад сабой пэўную глебу, адпаведнае хадайніцтва кампетэнтных органаў".

Узмацняюцца патрабаванні

У праекце закона ўдакладнены пералік суб'ектаў, якія могуць выступаць у якасці заснавальніка сродка масавай інфармацыі, і пашыраны пералік асоб, якія не маюць права выступаць заснавальнікамі СМІ. Такое ж абмежаванне закране і ўладальнікаў інтэрнэт-рэсурсаў.

Акрамя гэтага, пашыраны пералік для адмовы ў дзяржаўнай рэгістрацыі СМІ, у тым ліку і ў сувязі з прызначэннем галоўным рэдактарам асобы, якая не адпавядае вызначаным патрабаванням. Таксама праектам закона ўводзяцца дадатковыя патрабаванні да ўладальнікаў інтэрнэт-рэсурсаў або сеткавых СМІ.

Пра статус журналіста

Уладзімір Пярцоў прызначаны міністрам інфармацыі Беларусі - Sputnik Беларусь, 1920, 05.04.2021
Лукашэнка прызначыў Пярцова міністрам інфармацыі
У адпаведнасці з абноўленым законам істотна зменіцца падыход да прававога статусу журналіста. Гаворка ідзе пра надыход адказнасці за распаўсюджванне заведама ілжывых, фэйкавых навін.

Таксама праектам закона прапануецца вызначыць круг абавязкаў журналістаў, невыкананне якіх будзе з'яўляецца грубым парушэннем заканадаўства.

У новым праекце закона рэгламентавана магчымасць пазбаўлення акрэдытацыі журналіста, гэтая норма распрацавана з улікам практыкі Расійскай Федэрацыі.

Забароненая інфармацыя

Таксама ў праекце закона пашыраны пералік відаў інфармацыі, распаўсюджванне якой забаронена.

У прыватнасці, прапануецца забараніць распаўсюджванне вынікаў апытанняў грамадскай думкі, якія адносяцца да грамадска-палітычнай сітуацыі ў краіне, рэферэндумаў, прэзідэнцкіх, парламенцкіх выбараў без атрымання адпаведных акрэдытацый.

Акрамя гэтага, да забароненай інфармацыі прапануецца аднесці гіперспасылкі на інфармацыйныя паведамленні, якія змяшчаюць інфармацыю, распаўсюджванне якой забаронена.

Плакат з фота затрыманых прадстаўнікоў СМІ - Sputnik Беларусь, 1920, 31.03.2021
Журналістаў на несанкцыянаваных акцыях могуць прызнаць іх удзельнікамі

Таксама прапануецца павышэнне ролі міжведамаснай камісіі пры Савеце бяспекі па пытаннях спынення выпуску СМІ, так і па пытаннях допуску да інтэрнэт-рэсурсаў, сеткавых выданняў, а таксама распаўсюджвання на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь замежных СМІ.

Устанаўліваецца парадак абскарджвання рашэнняў рэспубліканскага органа кіравання ў сферы масавай інфармацыі аб абмежаванні доступу і адмове ў аднаўленні доступу да інтэрнэт-рэсурсу, сеткавага выдання.

Чытайце таксама:

Стужка навiн
0