Флаги России и Беларуси - Sputnik Беларусь, 1920
Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі
Як сёння развіваецца Саюзная дзяржава? Якія рашэнні прымаюцца для паляпшэння жыцця грамадзян Беларусі і Расіі? Апошнія навіны аб супрацоўніцтве Мінска і Масквы чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Прамыя кантакты: у Лукашэнкі і Пуціна падобны погляд на Данбас

© Photo : пресс-служба президента БеларусиПрэзідэнты Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін
Прэзідэнты Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін - Sputnik Беларусь, 1920, 23.04.2021
Падпісацца
У ходзе адкрытай часткі перамоў прэзідэнты Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін абмеркавалі працэс інтэграцыі і заяву Украіны аб адмове працаваць на мінскай пляцоўцы.

Якія праблемы пакуль перашкаджаюць пабудаваць Саюзная дзяржаву і ці магчыма перанесці кантактную групу па Данбасе з Мінска, даведвалася карэспандэнт Sputnik Марыя Навуменка.

Лукашэнка падтрымаў пазіцыю Расіі па Данбасу

У пачатку перамоў лідэраў Расіі і Беларусі зайшла гаворка аб урэгуляванні канфлікту ў Данбасе. Раней кіраўнік Украіны Уладзімір Зяленскі у відэазвароце па сітуацыі з бяспекай у краіне прапанаваў прэзідэнту РФ "сустрэцца ў любым пункце ўкраінскага Данбаса, дзе ідзе вайна".

"Узнікае пытанне: мы што хочам абмяркоўваць на гэтай сустрэчы? Калі гаворка ідзе пра абмеркаванне праблем Данбаса, то тады ў першую чаргу кіраўніцтва Украіны павінна сустракацца з кіраўнікамі рэспублік ЛНР і ДНР, а ўжо потым - абмяркоўваць гэтыя праблемы з прадстаўнікамі трэціх краін. Якой у дадзеным выпадку з'яўляецца Расія", - пракаментаваў Пуцін.

Пры гэтым расійскі прэзідэнт дадаў, што гатовы прыняць Зяленскага ў Маскве ў любы зручны час, "калі гаворка ідзе пра развіццё двухбаковых адносін".

Лукашэнка падтрымаў пазіцыю калегі, адзначыўшы, калі гаворка ідзе пра размову аб Данбасе, то ўлады Украіны павінны пачаць з сустрэч з прадстаўнікамі самаабвешчаных Данецкай і Луганскай народных рэспублік.

"Калі яны (кіраўніцтва Украіны - Sputnik) хочуць з Данбасам размаўляць, можна і ў Данбасе. Няхай сустракаюцца, правільна? Гэта ж іх справа, з імі хай сустракаецца там, у Данбасе", - звярнуўся Лукашэнка да Пуціна.

Акрамя таго, па словах беларускага прэзідэнта, змена пляцоўкі перамоў па ўрэгуляванні ў Данбасе патрабуе згоды з боку ўсіх удзельнікаў, уцягнутых у гэты працэс. Ён таксама выказаў меркаванне, што імкненне Кіева змяніць лакацыі кажа пра намер "пахаваць" Мінскія пагадненні.

Прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў - Sputnik Беларусь, 1920, 04.03.2021
Расія занепакоена ростам напружанасці ў Данбасе - Пяскоў

"Змена пляцоўкі сапраўды павінна адбываецца са згоды ўсіх удзельнікаў, і нежаданне Кіева павінна быць адпаведным чынам аргументавана", - лічыць кіраўнік Цэнтра беларускіх даследаванняў Інстытута Еўропы РАН Мікалай Мяжэвіч.

Кіеў робіць выгляд, што ён у мінскай пляцоўцы не зацікаўлены, падкрэслівае суразмоўца Sputnik. І падкрэслівае, што з боку Украіны была толькі вербальная заява, і афіцыйнай адмовы Кіева пакуль няма.

Раней кіраўнік дэлегацыі Украіны ў кантактнай групе Леанід Краўчук заявіў, што дапускае перанос пляцоўкі для перамоў па ўрэгуляванні ў Данбасе з Беларусі ў Швецыю, калі магчымасць весці дыялог у Мінску з-за акцый пратэсту апазіцыі знікне.

Нафта, газ і мытнае рэгуляванне

Прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін падкрэсліў, што для пабудовы Саюзнай дзяржавы зроблена нямала, асабліва, у сацыяльнай сферы. Грамадзяне Расіі і Беларусі карыстаюцца роўнымі правамі ў пенсійным забеспячэнні, працаўладкаванні і ахове здароўя.

Але застаюцца і нявырашаныя пытанні. Лукашэнка заявіў, што Мінск і Масква ўзгаднілі 26-27 дарожных карт па інтэграцыі на ўзроўні ўрадаў, засталося яшчэ 2-3 сур'ёзныя праграмы эканамічнага характару, у тым ліку па падаткаабкладанні.

"На мяжы Беларусі і Расіі сутыкаюцца розныя мытныя прасторы, розныя мадэлі рэгулявання. Але і, вядома, улічваючы, што ў нас розны набор экспартна-імпартнай наменклатуры, узнікаюць супярэчнасці па ўзаемазаліку тых ці іншых таварных пазіцый", - разважае доктар эканамічных навук Мікалай Мяжэвіч.

Суразмоўца Sputnik дадаў, што некаторыя тавары, якія апынуліся ў Беларусі, далей перамяшчаюцца фактычна бескантрольна на тэрыторыю Расіі.

Таксама эксперт мяркуе, што падчас сустрэчы прэзідэнтаў у тым ліку размова ішла і аб няўзгодненых напрамках у машынабудаванні і фінансавых патоках, звязаных з акцызамі на нафту і газ.

Кіраўнік МЗС Расіі Сяргей Лаўроў - Sputnik Беларусь, 1920, 13.04.2021
МЗС РФ: Кіеў вядзе вайну супраць уласнага народа

У нафтагазавай сферы асноўныя рознагалоссі заключаюцца ў прэтэнзіі Беларусі з нагоды расійскага падатковага манеўру, тлумачыць вядучы аналітык Фонду нацыянальнай энергетычнай бяспекі, эксперт Фінансавага ўніверсітэта пры ўрадзе РФ Ігар Юшкоў. Гэта паступовае зніжэнне экспартнай пошліны і адначасовае павелічэнне падатку на здабычу карысных выкапняў.

"Простымі словамі - падатковая нагрузка перакладаецца на свідравіну. І да 2024 года здабытая нафта адразу набывае сусветную цану, што ў Расіі, што ў Еўропе цана на нафту будзе аднолькавай", - кажа Юшкоў.

Для таго, каб з больш дарагой нафты не атрымліваўся больш дарагі бензін, Расія са свайго бюджэту выплочвае грошы нафтаперапрацоўчым заводам. У сваю чаргу, расійскія прадпрыемствы робяць зніжку на паліва для ўнутраных спажыўцоў.

"Цяпер Мінск купляе расійскую нафту бяз пошліны, гэта значыць, танней, чым яна каштуе на сусветным рынку. А з 2024 года беларусам прыйдзецца плаціць па сусветнай цане", - каментуе эксперт.

Юшкоў тлумачыць: Мінск хоча, каб Масква выплачвала беларускім нафтаперапрацоўчым заводам кампенсацыю, каб і ў рэспубліцы быў танны бензін. Аднак Масква лічыць, што такія выплаты павінны рабіцца з бюджэту Беларусі.

Акрамя таго, РБ просіць, каб РФ прадавала газ па такіх цэнах, якія паступаюць у Бранскую, Смаленскую вобласць, гэта ніжэй за 100 долараў за тысячу кубоў. Газпром прадае Беларусі газ па 129 долараў за тысячу кубоў. Гэта таксама нізкая цана для ўсіх знешніх спажыўцоў, але Беларусь хоча яшчэ менш, заключыў Юшкоў.

Чытайце таксама:

Стужка навiн
0