12:08 14 чэрвеня 2021
«Радыё Sputnik»
  • USD2.48
  • EUR3.02
  • 100 RUB3.46
Палітыка
Атрымаць кароткую спасылку
16 0 0

Прэзідэнт у пасланні расійскаму калегу выказаў упэўненасць, што адзінства нашых народаў дазваляе паспяхова супрацьстаяць усім сучасным выклікам і пагрозам.

МІНСК, 9 тра - Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў свайго расійскага калегу Уладзіміра Пуціна з Днём Перамогі, тэкст святочнага паслання апублікаваны ў нядзелю на афіцыйным партале беларускага лідэра.

Лукашэнка адзначыў, што гэта адзінства, "выпрабаванвае на трываласць у працы і ў бою, з'яўляецца асновай развіцця Саюзнай дзяржавы".

"Дата 9 траўня мае лёсавызначальнае значэнне для беларусаў і расіян. У часіну цяжкіх выпрабаванняў нашы прадзеды, дзяды і бацькі ўсталі плячом да пляча на абарону агульнай Айчыны ад лютага ворага і перамаглі. Адстаялі сваю свабоду і незалежнасць", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Лукашэнка перакананы, што памяць аб незгасальным ратным подзвігу савецкіх воінаў, бяспрыкладнай мужнасці падпольшчыкаў, самаахвярнасці і доблесці працаўнікоў тылу - агульны здабытак і спадчына. "Доўг нашчадкаў - захаваць яе як сімвал вечнай дружбы і братэрства народаў нашых краін", - гаворыцца ў віншаванні.

Узаемная павага

Беларускі прэзідэнт таксама накіраваў святочныя пасланні і іншым палітычным лідэрам краін постсавецкай прасторы. "Сёння, калі ў свеце зноў паглыбляюцца раздзяляльныя лініі, пануюць варожасць і нацыянальны эгаізм, няхай памяць пра агульны подзвіг, дзякуючы якому чалавецтва не было знішчана, вядзе нас да ўзаемнай павагі, дыялогу і супрацоўніцтва", - падкрэсліў Лукашэнка.

Раней Уладзімір Пуцін накіраваў віншаванні з гадавінай Перамогі кіраўнікам дзяржаў СНД.

Чытайце таксама:

Тэги:
Дзень Перамогі, Уладзімір Пуцін, Аляксандр Лукашэнка

Галоўныя тэмы