https://bel.sputnik.by/20210525/Nesyabrosk-krok-belaruskya-senatary-atsanl-stuatsyyu-sa-stsyagam-u-Ryze-1047708843.html
Несяброўскі крок: беларускія сенатары ацанілі сітуацыю са сцягам у Рызе
Несяброўскі крок: беларускія сенатары ацанілі сітуацыю са сцягам у Рызе
Sputnik Беларусь
Напярэдадні беларускі МЗС уручыў ноту пратэсту латвійскаму паслу і рэкамендаваў пакінуць краіну на працягу 48 гадзін. 25.05.2021, Sputnik Беларусь
2021-05-25T12:03+0300
2021-05-25T12:03+0300
2021-05-25T11:35+0300
навіны
у беларусі
у свеце
палітыка
галоўнае
сенатар
сцяг
рыга
мзс
пасол
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/101367/91/1013679124_0:0:1280:721_1920x0_80_0_0_53f45711da0609e4cf6d33eedc3bd43f.jpg
МІНСК 25 тра - Sputnik. Савет рэспублікі Нацыянальнага сходу ініцыяваў заяву з нагоды інцыдэнту з беларускім дзяржаўным сцягам у Рызе, паведаміў афіцыйны Telegram- канал верхняй палаты беларускага парламента.Як раней паведамлялася, мэр Рыгі і міністр замежных спраў Латвіі знялі дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь - удзельніцы Чэмпіянату свету па хакеі і замянілі яго на бел-чырвона-белы. У сталіцы Латвіі Рызе, дзе ў гэтыя дні праходзіць чэмпіянат свету па хакеі, у цэнтры горада ўсталяваныя сцягі краін-удзельніц турніру.У Савеце рэспублікі адзначылі, што беларускія парламентарыі расцэньваюць інцыдэнт з беларускім дзяржаўным сцягам як "парушэнне нормаў міжнароднага права".Паведамляецца, што ў аўторак прайшло пасяджэнне прэзідыума Савета Рэспублікі, на якім прынята рашэнне аб тым, што адпаведная заява будзе зроблена на маючай адбыцца сесіі.Кіраўнік сенацкай камісіі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы Сяргей Рачкоў выказаў здзіўленне з нагоды таго, што "краіны Еўропы зрабілі выгляд, што не заўважылі гэту абуральную падзею (замену дзяржаўнага сцяга - Sputnik)".У мінулы панядзелак Надзвычайны і Паўнамоцны пасол Латвіі ў Мінску быў выкліканы ў МЗС, дзе яму было прапанавана пакінуць Беларусь на працягу сутак.Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей заявіў, што "паслу прапанавана пакінуць Беларусь на працягу 24 гадзін. Усяму дыпламатычнаму і адміністрацыйна-тэхнічнаму складу пасольства таксама прапанавана пакінуць Беларусь на працягу 48 гадзін. Пакінуць тут аднаго адміністрацыйна-тэхнічнага супрацоўніка для догляду за будынкам".Макей таксама адзначыў, што паслу быў заяўлены рашучы пратэст у сувязі з гэтым інцыдэнтам."Было выразна даведзена, што гэта з'яўляецца цынічным зневажаньнем усялякіх нормаў міжнароднага права, фактычна, актам дзяржаўнага вандалізму", сказаў Макей.Чытайце таксама:
https://bel.sputnik.by/20210524/Pavedamlenne-pra-pagrozu-vybukhu-samalta-Ryanair-pastupla-ad-mya-Khamas-1047704764.html
рыга
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/101367/91/1013679124_120:0:1164:783_1920x0_80_0_0_ce32dfc988e3f9a1b2db2f1bb93b0a40.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
навіны , у беларусі, у свеце, палітыка, галоўнае, сенатар, сцяг, рыга, мзс, пасол
навіны , у беларусі, у свеце, палітыка, галоўнае, сенатар, сцяг, рыга, мзс, пасол
Несяброўскі крок: беларускія сенатары ацанілі сітуацыю са сцягам у Рызе
Напярэдадні беларускі МЗС уручыў ноту пратэсту латвійскаму паслу і рэкамендаваў пакінуць краіну на працягу 48 гадзін.
МІНСК 25 тра - Sputnik. Савет рэспублікі Нацыянальнага сходу ініцыяваў заяву з нагоды інцыдэнту з беларускім дзяржаўным сцягам у Рызе, паведаміў афіцыйны Telegram- канал верхняй палаты беларускага парламента.
Як раней паведамлялася, мэр Рыгі і міністр замежных спраў Латвіі знялі дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь - удзельніцы Чэмпіянату свету па хакеі і замянілі яго на бел-чырвона-белы. У сталіцы Латвіі Рызе, дзе ў гэтыя дні праходзіць чэмпіянат свету па хакеі, у цэнтры горада ўсталяваныя сцягі краін-удзельніц турніру.
У Савеце рэспублікі адзначылі, што беларускія парламентарыі расцэньваюць інцыдэнт з беларускім дзяржаўным сцягам як "парушэнне нормаў міжнароднага права".
"Дзеянні латвійскіх чыноўнікаў руйнуюць рэшткі даверу і добрых адносінаў паміж нашымі дзяржавамі", - гаворыцца ў паведамленні верхняй палаты парламента.
Паведамляецца, што ў аўторак прайшло пасяджэнне прэзідыума Савета Рэспублікі, на якім прынята рашэнне аб тым, што адпаведная заява будзе зроблена на маючай адбыцца сесіі.
Кіраўнік сенацкай камісіі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы Сяргей Рачкоў выказаў здзіўленне з нагоды таго, што "краіны Еўропы зрабілі выгляд, што не заўважылі гэту абуральную падзею (замену дзяржаўнага сцяга - Sputnik)".
У мінулы панядзелак Надзвычайны і Паўнамоцны пасол Латвіі ў Мінску быў выкліканы ў МЗС, дзе яму было прапанавана пакінуць Беларусь на працягу сутак.
Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей заявіў, што "паслу прапанавана пакінуць Беларусь на працягу 24 гадзін. Усяму дыпламатычнаму і адміністрацыйна-тэхнічнаму складу пасольства таксама прапанавана пакінуць Беларусь на працягу 48 гадзін. Пакінуць тут аднаго адміністрацыйна-тэхнічнага супрацоўніка для догляду за будынкам".
Макей таксама адзначыў, што паслу быў заяўлены рашучы пратэст у сувязі з гэтым інцыдэнтам.
"Было выразна даведзена, што гэта з'яўляецца цынічным зневажаньнем усялякіх нормаў міжнароднага права, фактычна, актам дзяржаўнага вандалізму", сказаў Макей.