03:29 19 чэрвеня 2021
«Радыё Sputnik»
  • USD2.52
  • EUR3.00
  • 100 RUB3.49
Палітыка
Атрымаць кароткую спасылку
32 0 0

Кіраўнік дзяржавы павінен быў выказацца "з нагоды ўсяго таго, што адбываецца" сёння, але парламентарыи звярнуліся да яго з просьбай аб сустрэчы заўтра.

МІНСК 25 тра - Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў сераду, 26 траўня, выступіць у Авальнай зале, паведаміла прэс-сакратар беларускага лідэра Наталля Эйсмант.

25 траўня Аляксандр Лукашэнка павінен быў выступіць "з нагоды ўсяго таго, што адбываецца" - сітуацыі вакол пасадкі ў Мінску рэйса Ryanair і рэакцыі сусветнай супольнасці. Пра гэта ўчора паведамляў афіцыйны Telegram-канал прэзідэнта рэспублікі "Пул першага". Аднак сёння раней анансаванае выступленне было вырашана перанесці на сераду, 26 траўня.

Як перадае БелТА, сёння дэпутаты звярнуліся з просьбай, каб Аляксандр Лукашэнка выступіў перад імі з магчымасцю абмеркаваць актуальныя пытанні. Прэс-сакратар беларускага лідэра Наталля Эйсмант пацвердзіла, што сустрэча пройдзе заўтра.

"Прэзідэнт прыняў прапанову парламентарыяў і членаў Канстытуцыйнай камісіі, якія звярнуліся да яго з просьбай аб арганізацыі сустрэчы для абмеркавання актуальных і вострых пытанняў. Як плануецца, гэтая сустрэча адбудзецца заўтра ў парламенце", - заявіла Эйсмант.

Як распавяла прэс-сакратар прэзідэнта, на гэтай сустрэчы будуць прысутнічаць яшчэ і члены ўрада, прадстаўнікі іншых дзяржструктур, губернатары, а таксама палітолагі, сацыёлагі, кіраўнікі СМІ і журналісты, блогеры і навукоўцы.

"Такім чынам, тая заява, якую прэзідэнт планаваў зрабіць сёння, прагучыць заўтра ў Авальнай зале парламента. Пасля чаго адбудзецца дыскусія па шырокаму колу пытанняў", - дадала Эйсмант.

У ходзе сустрэчы плануецца абмеркаваць не толькі бягучую сітуацыю пасля пасадкі рэйса Ryanair, але і прапановы аб пераносе мясцовых выбараў, канстытуцыйную рэформу.

Тэги:
Парламент, Кіраўнік дзяржавы, Аляксандр Лукашэнка

Галоўныя тэмы