https://bel.sputnik.by/20210612/Zagartavanyya-adnosny-Lukashenka-pavnshava-Putsna--rasyan-z-Dnm-Ras-1047863397.html
Загартаваныя адносіны: Лукашэнка павіншаваў Пуціна і расіян з Днём Расіі
Загартаваныя адносіны: Лукашэнка павіншаваў Пуціна і расіян з Днём Расіі
Sputnik Беларусь
Беларускі лідэр перакананы, што ў адносінах дзвюх краін будуць адкрывацца новыя перспектыўныя напрамкі супрацоўніцтва з улікам узаемных інтарэсаў. 12.06.2021, Sputnik Беларусь
2021-06-12T10:53+0300
2021-06-12T10:53+0300
2021-06-12T10:48+0300
навіны
падзеі і даты
у свеце
у беларусі
палітыка
грамадства
галоўнае
саюзная дзяржава беларусі і расіі
адносіны
аляксандр лукашэнка
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104342/79/1043427983_0:0:1159:653_1920x0_80_0_0_f75579ba1d515c991a7b07351609495b.jpg
МІНСК, 12 чэр – Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна і ўсіх расіян з Днём Расіі, цытуе дзяржагенства БЕЛТА прэс-службу беларускага лідэра.У сваім віншаванні беларускі лідэр назваў Расійскую Федэрацыю "вялікай краінай з унікальнай гісторыяй і бясцэннай культурнай спадчынай".Прэзідэнт Беларусі таксама выказаў упэўненасць, што беларуска-расійскія адносіны, "загартаваныя ў супрацьстаянні сучасным пагрозам", будуць прырастаць новымі перспектыўнымі напрамкамі супрацоўніцтва ў інтарэсах абедзвюх краін і народаў.Віншаванні ад прэзідэнта Беларусі накіраваны таксама прэм'ер-міністру Расіі Міхаілу Мішусціну, старшыні Савета Федэрацыі Валянціне Мацвіенка, старшыні Дзярждумы Вячаславу Валодзіну.Дзень Расіі - гісторыя святаДэкларацыя аб дзяржаўным суверэнітэце Расіі, у якой было абвешчана вяршэнства Канстытуцыі Расіі і яе законаў, была прынята 12 чэрвеня 1990 года.11 чэрвеня 1992 года Вярхоўны савет РФ выдаў пастанову аб прысваенні даце 12 чэрвеня статусу святочнага непрацоўнага дня, у Кодэкс законаў аб працы РФ былі ўнесены адпаведныя змены.Указам прэзідэнта Расіі Барыса Ельцына ад 2 чэрвеня 1994 года Дзень прыняцця Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце РСФСР быў абвешчаны дзяржаўным святам.Афіцыйная назва "Дзень Расіі" замацавалася за святам ў 2002 годзе, калі ў сілу ўступіў новы Працоўны кодэкс РФ, у якім былі прапісаны новыя святочныя і выхадныя дні.Чытайце таксама:
https://bel.sputnik.by/20210610/Pasol-Lukyana-Rasya--byadze-Belarus-ne-kne-1047849314.html
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104342/79/1043427983_88:0:1131:782_1920x0_80_0_0_8143ed0a9d62a6e6fe284ce7e6932bd2.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
навіны , падзеі і даты, у свеце, у беларусі, палітыка, грамадства, галоўнае, адносіны, аляксандр лукашэнка, уладзімір пуцін, расіяне, дзень расіі, супрацоўніцтва, інтарэс
навіны , падзеі і даты, у свеце, у беларусі, палітыка, грамадства, галоўнае, адносіны, аляксандр лукашэнка, уладзімір пуцін, расіяне, дзень расіі, супрацоўніцтва, інтарэс
Загартаваныя адносіны: Лукашэнка павіншаваў Пуціна і расіян з Днём Расіі
Беларускі лідэр перакананы, што ў адносінах дзвюх краін будуць адкрывацца новыя перспектыўныя напрамкі супрацоўніцтва з улікам узаемных інтарэсаў.
МІНСК, 12 чэр – Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна і ўсіх расіян з Днём Расіі, цытуе дзяржагенства БЕЛТА прэс-службу беларускага лідэра.
У сваім віншаванні беларускі лідэр назваў Расійскую Федэрацыю "вялікай краінай з унікальнай гісторыяй і бясцэннай культурнай спадчынай".
"Эканамічны патэнцыял, які расце, прарыўныя ідэі ў навукова-тэхнічнай сферы, маштабныя сацыяльныя праекты якасна пераўтвараюць цяперашняе аблічча Расіі, умацоўваючы яе аўтарытэт на міжнароднай арэне", - сказана ў віншаванні.
Прэзідэнт Беларусі таксама выказаў упэўненасць, што беларуска-расійскія адносіны, "загартаваныя ў супрацьстаянні сучасным пагрозам", будуць прырастаць новымі перспектыўнымі напрамкамі супрацоўніцтва ў інтарэсах абедзвюх краін і народаў.
Віншаванні ад прэзідэнта Беларусі накіраваны таксама прэм'ер-міністру Расіі Міхаілу Мішусціну, старшыні Савета Федэрацыі Валянціне Мацвіенка, старшыні Дзярждумы Вячаславу Валодзіну.
Дзень Расіі - гісторыя свята
Дэкларацыя аб дзяржаўным суверэнітэце Расіі, у якой было абвешчана вяршэнства Канстытуцыі Расіі і яе законаў, была прынята 12 чэрвеня 1990 года.
11 чэрвеня 1992 года Вярхоўны савет РФ выдаў пастанову аб прысваенні даце 12 чэрвеня статусу святочнага непрацоўнага дня, у Кодэкс законаў аб працы РФ былі ўнесены адпаведныя змены.
Указам прэзідэнта Расіі Барыса Ельцына ад 2 чэрвеня 1994 года Дзень прыняцця Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце РСФСР быў абвешчаны дзяржаўным святам.
Афіцыйная назва "Дзень Расіі" замацавалася за святам ў 2002 годзе, калі ў сілу ўступіў новы Працоўны кодэкс РФ, у якім былі прапісаны новыя святочныя і выхадныя дні.