https://bel.sputnik.by/20210616/Kanstytutsyyny-sud-moguts-nadzyalts-pravam-pravyarats-zakonnasts-vybara-1047894689.html
Канстытуцыйны суд могуць надзяліць правам правяраць законнасць выбараў
Канстытуцыйны суд могуць надзяліць правам правяраць законнасць выбараў
Sputnik Беларусь
Акрамя таго, прапануецца ўпаўнаважыць Канстытуцыйны суд РБ выносіць заключэнне аб легітымнасці працэсу імпічменту прэзідэнта. 16.06.2021, Sputnik Беларусь
2021-06-16T13:12+0300
2021-06-16T13:12+0300
2022-01-19T18:26+0300
навіны
у беларусі
грамадства
палітыка
галоўнае
канстытуцыйны суд рб
імпічмент
права
законнасць
выбары
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e4/0a/1c/1046005584_0:41:3000:1729_1920x0_80_0_0_15030730926f3378199f32aebe3e4b44.jpg
МІНСК, 16 чэр – Sputnik. Канстытуцыйны суд Беларусі хочуць надзяліць правам праверкі законнасці вынікаў выбараў і працэсу імпічменту прэзідэнта, заявіла намеснік старшыні Канстытуцыйнага суда, член Канстытуцыйнай камісіі Наталля Карповіч."Ёсць канстытуцыйныя падставы і аб'ектыўная неабходнасць вызначыць ролю Канстытуцыйнага суда ў выбарчым працэсе як прэзідэнта, так і парламента", - заявіла Карповіч.Паводле яе слоў, прапануецца надзяліць Канстытуцыйны суд паўнамоцтвам праверкі канстытуцыйнасці выбараў.Карповіч таксама паведаміла, што прапануецца ўпаўнаважыць КС выносіць заключэнне аб канстытуцыйнасці працэсу імпічменту прэзідэнта.Інстытут канстытуцыйнай скаргіАкрамя таго, па словах Карповіч, прапануецца надзяліць грамадзян краіны правам звярнуцца ў Канстытуцыйны суд для праверкі выканання Канстытуцыі падчас судовага разбору.Па словах Карповіч, увядзенне канстытуцыйнай скаргі ў Беларусі ўстанаўлівае прамы доступ грамадзян да канстытуцыйнага правасуддзя."Канстытуцыйная скарга з'яўляецца найбольш распаўсюджанай формай абароны канстытуцыйных праў і свабод грамадзян. Усе краіны постсавецкай прасторы і большасць еўрапейскіх дзяржаў маюць інстытут канстытуцыйнай скаргі грамадзян", - адзначыла Карповіч.Наступнае пасяджэнне Канстытуцыйнай камісіі пройдзе 30 чэрвеня, так як прапановы грамадзян, звязаныя з увядзеннем інстытута прысяжных засядацеляў выклікалі шырокую дыскусію і маюць патрэбу ў дадатковай прапрацоўцы.7 ліпеня пройдзе абмеркаванне выніковага тэксту змяненняў у Канстытуцыю, а заключнае пасяджэнне Канстытуцыйнай камісіі намечана на 21 ліпеня.Чытайце таксама:
https://bel.sputnik.by/20210607/Kanstytutsyynaya-kamsya--yae-sklad-1047284542.html
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e4/0a/1c/1046005584_301:0:3000:2024_1920x0_80_0_0_4aa5aefe8ed1b6b01b80d11a687157d2.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
навіны , у беларусі, грамадства, палітыка, галоўнае, канстытуцыйны суд рб, імпічмент, права, законнасць, выбары, легітымнасць, прэзідэнт, канстытуцыя, канстытуцыя рэспублікі беларусь, папраўкі ў канстытуцыю беларусі
навіны , у беларусі, грамадства, палітыка, галоўнае, канстытуцыйны суд рб, імпічмент, права, законнасць, выбары, легітымнасць, прэзідэнт, канстытуцыя, канстытуцыя рэспублікі беларусь, папраўкі ў канстытуцыю беларусі
Канстытуцыйны суд могуць надзяліць правам правяраць законнасць выбараў
13:12 16.06.2021 (абноўлена: 18:26 19.01.2022) Акрамя таго, прапануецца ўпаўнаважыць Канстытуцыйны суд РБ выносіць заключэнне аб легітымнасці працэсу імпічменту прэзідэнта.
МІНСК, 16 чэр – Sputnik. Канстытуцыйны суд Беларусі хочуць надзяліць правам праверкі законнасці вынікаў выбараў і працэсу імпічменту прэзідэнта, заявіла намеснік старшыні Канстытуцыйнага суда, член Канстытуцыйнай камісіі Наталля Карповіч.
"Ёсць канстытуцыйныя падставы і аб'ектыўная неабходнасць вызначыць ролю Канстытуцыйнага суда ў выбарчым працэсе як прэзідэнта, так і парламента", - заявіла Карповіч.
Паводле яе слоў, прапануецца надзяліць Канстытуцыйны суд паўнамоцтвам праверкі канстытуцыйнасці выбараў.
Карповіч таксама паведаміла, што прапануецца ўпаўнаважыць КС выносіць заключэнне аб канстытуцыйнасці працэсу імпічменту прэзідэнта.
Інстытут канстытуцыйнай скаргі
Акрамя таго, па словах Карповіч, прапануецца надзяліць грамадзян краіны правам звярнуцца ў Канстытуцыйны суд для праверкі выканання Канстытуцыі падчас судовага разбору.
"Прапануецца надзяліць Канстытуцыйны суд паўнамоцтвамі па скаргах грамадзян ажыццяўляць праверку канстытуцыйнасці норм законаў, ужытых у канкрэтнай судовай справе, калі вычарпаны ўсе іншыя сродкі судовай абароны", - сказала спікер.
Па словах Карповіч, увядзенне канстытуцыйнай скаргі ў Беларусі ўстанаўлівае прамы доступ грамадзян да канстытуцыйнага правасуддзя.
"Канстытуцыйная скарга з'яўляецца найбольш распаўсюджанай формай абароны канстытуцыйных праў і свабод грамадзян. Усе краіны постсавецкай прасторы і большасць еўрапейскіх дзяржаў маюць інстытут канстытуцыйнай скаргі грамадзян", - адзначыла Карповіч.
Наступнае пасяджэнне Канстытуцыйнай камісіі пройдзе 30 чэрвеня, так як прапановы грамадзян, звязаныя з увядзеннем інстытута прысяжных засядацеляў выклікалі шырокую дыскусію і маюць патрэбу ў дадатковай прапрацоўцы.
7 ліпеня пройдзе абмеркаванне выніковага тэксту змяненняў у Канстытуцыю, а заключнае пасяджэнне Канстытуцыйнай камісіі намечана на 21 ліпеня.