21:38 19 верасня 2017
«Радыё Sputnik»
Прэм'ера Kinosprint

Засталася апошняя магчымасць паглядзець кіно пераможцаў KINOSPRINT

© Фото: арганізатараў
Афiша
Атрымаць кароткую спасылку
7410

Тры фільмы маладых рэжысёраў на экалагічную тэматыку пакажуць у “Арткінатэатры”.

МІНСК, 28 сту — Sputnik. Прэм'ера беларускіх фільмаў, знятых падчас праекта #KINOSPRINT, адбылася 26 студзеня ў "Арткінатэатры".

"Марым, каб як мага больш людзей ўбачылі фільмы. Паўторны паказ застаўся ўсяго адзін: 28 студзеня у 19:00 адбадзецца апошні паказ", — кажуць арганізатары.

KINOSPRINT — прыклад таго, як беларусы могуць аб'ядноўвацца дзеля кіно. Упершыню над адным праектам працавалі розныя беларускія кінакампаніі і эксперты: Майстэрня сацыяльнага кіно як заснавальнік у супрацоўніцтве з таварыствам "Зялёная сетка" і пры падтрымцы РГА "Беларускі саюз кінематаграфістаў", Сяргей Якубоўскі і First Rental, Андрэй Курэйчык, Юрый Ігруша і BFG, кінашкола-студыя Андрэя Палупанава, Аляксандр Левенчук і NewWave production, Аляксандр Алейнікаў, Filmwagen. Усе яны бясплатна падавалі дарагое абсталяванне для здымак (камеры RED, рэйкі, аўтагрып, святло, аўтамабілі для здымак — грымваген, камерваген, студыю гуказапісу і гуказапісвальныя абсталяванне), а таксама свой час.

"Дваццацьшастнаццаць"

Прыпавесць у стылі пост-апакаліпсіс. 17 хвілін. Рэжысёры: Дзмітрый Рачкоўскі, Андрэй Крывецкі, каманда Pirat Studio.

Пра што: чалавецтва загінула, толькі адзін чалавек застаўся на зямлі. Ён жыве адзін у доме, які пабудаваў сам, ён дарэмна шукае радыёсігнал, ён піша і адпраўляе лісты… Але аднойчы, разбіўшы ад злосці паштовую скрыню, сярод сваіх жа лістоў ён знаходзіць паштоўку з выявай начнога мегаполіса.

"Лічыльнік шчасця"

Драма пра адну трагедыю ў савецкім мінулым. 12 хвілін. Рэжысёр: Ігар Чышчанай, Каманда Fifteen.

Пра што: па сюжэце фільма, у невялікім савецкім горадзе канца 80-х гадоў жыве маладая і шчаслівая сям'я: бацька, маці і сын. Аднойчы бацька з'язджае ў нечаканую камандзіроўку, а вяртаецца з дзіўным прадметам, які сын прымае за лічыльнік шчасця. Хлопчык вырашае, што гэта татаў падарунак і разам са сваёй лепшай сяброўкай мае намер вымераць узровень шчасця ў сваім родным горадзе.

"Эстафета"

Трагікамедыя пра тыповых беларусаў у стылі роўд-муві. 13 хвілін. Рэжысёр: Міхаіл Пархоменка, каманда "Нястрымныя".

Пра што: дачнік, знайшоўшы ў сябе ў агародзе бомбу, вязе яе на заднім сядзенні старэнькіх "Жыгулёў" у міліцыю, бо зброю ў нашай краіне трэба здаваць. Але ён нават не ўяўляе, куды гэтая бомба яго прывядзе.

Сёння быў адкрыты продаж квіткоў на кінасеанс KINOSPRINT.

 

Тэги:
Кінематограф, конкурс, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы