02:04 21 лістапада 2017
«Радыё Sputnik»
Туристки делают селфи после снегопада в Сиане

Кітайскі новы год адсвяткуюць пяльменямі

© REUTERS/ Stringer
Афiша
Атрымаць кароткую спасылку
24 0 0

Гатэль “Пекін” запрашае на бясплатныя стравы з нагоды кітайскага новага года.

МІНСК, 29 сту — Sputnik. Кітайскі Новы год будуць святкаваць 7 лютага, на наступным тыдні, у рэстаране гасцініцы "Пекін". Мінчукоў запрашаюць на бясплатныя пяльмені.

"Акрамя таго абяцаем распавесці, што кітайцы дораць у чырвоных канвертах і правесці дэгустацыю пельменяў па кітайскіх рэцэптах — пачатак у 18:00", — кажуць арганізатары.

Пяльмені будуць з рознымі начынкамі. Начынне можна будзе выбраць самастойна з прапанаваных інгрэдыентаў. Тут жа можна будзе паглядзець традыцыйнае тэлешоў, якім кітайцы сустракаюць свята.

Кітайскі Новы год адзначаецца як дзяржаўнае свята ў шэрагу краін і тэрыторый, дзе пражывае значная колькасць кітайцаў. Большасць урадаў гэтых краін прызначаюць выходныя дні, калі дата свята прыпадае на працоўныя дні тыдня.

Здаўна жыхары Кітая прывыклі адзначаць Новы год на рубяжы нацыянальнага календара, прычым даты гэтага свята пастаянна змяняюцца. Кітайскі Новы год мае і іншую назву — Свята вясны. Гэтае мерапрыемства доўжыцца цэлых 15 дзён. Кітайцы ладзяць шумныя гулянні, якія суправаджаюцца феерверкамі, карнаваламі і разнастайнымі кірмашамі. Жыхары Паднябеснай імкнуцца ушанаваць багоў і продкаў.

Тэги:
Святы, Навагоднія святы, Кітай
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы