03:12 20 лістапада 2017
«Радыё Sputnik»
Сэрца

Каб прызнанне стала перфомансам: праект амерыканкі ў Мінску

© Flickr/ Daniel Zimmermann
Афiша
Атрымаць кароткую спасылку
9030

Вашае прызнанне можа стаць элементам сучаснага актуальнага мастацтва.

МИНСК, 1 лют — Sputnik. Інтэрактыўная выстава "Прызнанні"/Confessions, экспанатамі якой стануць выказванні наведнікаў, адбудзецца ў Галерэі сучаснага мастацтва "Ў".  Праект мае на ўвазе, што гледачы выконваюць сцэнар мастачкі і робяцца яе суаўтарамі.

Аўтаркай выставы "Прызнанні"/Confessions з'яўляецца мастачка Кэндзі Чанг, вядомая сваім інтэрактыўным праектам "Перад тым, як я памру…" — гэты праект быў паўтораны ў 1000 гарадах, болей чым ў 70 краінах свету. 

Па словах арт-дырэктара праекта Кацярыны Ліпніцкай, Беларусь стане першай з еўрапейскіх краін, што прымае выставу прызнанняў.

"Мне спадабалася ідэя, і я захацела правесці першую выставу ў Еўропе менавіта ў Мінску. Эстэтыка сучаснага мастацтва — досыць спрэчная тэма. Тым не менш, у гэтым выпадку творам будуць думкі, якія заўжды з вамі, але вы саромеецеся вымавіць іх уголас, або наадварот хочаце зрабіць так, каб іх пачуў кожны", — распавядае спадарыня Ліпніцкая.

На стварэнне гэтага праекту Кэндзі натхнілі малітоўныя сцены сінтаісцкіх бажніц, супольнасць Post Secret і каталіцкая ідэя споведзі. Кэндзі Чанг прапаноўвае выконваць сцэнар супольна з гледачамі. Экспазіцыя фармуецца ў непарыўным адрэзку часу, дзе акцэнт зроблены на працэс і вынік адначасова: наведнікі ананімна пішуць свае прызнанні на шыльдачках у закрытых кабінах, пасля чаго прызнанні робяцца экспанатамі выставы.

"Я вельмі ўсцешаная, што выстава пройдзе ў Беларусі. Гэта практычна супрацьлеглая частка свету, і сапраўды цікава, што хвалюе беларусаў і як прагучаць словы іх прызнанняў", — кажа Кэндзі Чанг.

Пры канцы праекта шыльдачкі з прызнаннямі беларусаў будуць выстаўленыя ў экспазіцыях у Санкт-Пецярбургу і Маскве, а "сусветны банк запаветных цытат" папоўніцца словамі з Беларусі.

Адкрыццё і прэзентацыя праекта "Прызнанні" адбудзецца 6 лютага а 16-й гадзіне ў галерэі сучаснага мастацтва "Ў", уваход — вольны.

Тэги:
Мастацтва, Сучаснае мастацтва, Перфоманс, Галерэя Ў, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы