06:43 25 лістапада 2017
«Радыё Sputnik»
Барахолка

“Сэйл” у бары: распродаж ад “КаліЛаска” пройдзе ў Мінску

© Sputnik/
Афiша
Атрымаць кароткую спасылку
39 0 0

Заключны сэйл ад “КаліЛаска” пройдзе ў фармаце “распродаж у бары”.

МІНСК, 2 лют — Sputnik. Чацвёрты і заключны сэйл ад "КалiЛаска" адбудзецца ў дзень усіх закаханых чатырнаццатага лютага. Тут можна будзе знайсці жаночае і мужчынскае адзенне, дзіцячую вопратку, кружэлкі, паштоўкі і іншыя дробязі. Максімальны кошт любых рэчаў — трыста тысячаў рублёў.

Мерапрыемства пройдзе ў бары ДК, Талбухіна, 4, з 12 да 20 гадзінаў.

Нагадваем, што 13 лютага пройдзе яшчэ адзін распродаж — "Open-шкаф", барахолка напярэдадні Дня усіх закаханых пройдзе ў бары "Хуліган".

"Рамантыка і любоў будуць літаральна лунаць у паветры", — абяцаюць арганізатары.

Тут можна будзе набыць рэчы, што выставяць на продаж моднікі і модніцы краіны. Напрыканцы ўсіх чакае вечарына ў бары "Хуліган" для шчаслівых пакупнікоў і прадаўцоў па заканчэнні маркета.

Барахолка пройдзе ў бары "Хуліган", 13 лютага, пачатак — а 12 гадзіне.

Тэги:
Бар "ДК", Мінск, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы