Беларускія феміністкі шукаюць паразумення

© Flickr / UMWomenСилуэт женщины
Силуэт женщины - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У Мінгарвыканкам падалі заяву на правядзенне акцыі “Адзін мільярд паўсталых”.

МІНСК, 2 лют — Sputnik. У пошуку кансалідуючай ідэі, беларускія фемінісцкія рухі і арганізацыі далучыліся да сусветнай акцыі One Billion Rising.

"Мы разумеем, што сёння мы ўсе разрозненыя па розных прычынах: розныя каштоўнасныя падыходы, розныя ўзроўні і вобласці падрыхтоўкі, розныя прынцыпы і інтарэсы ў актывізму, але, магчыма, такі фармат актыўнасці як танцавальны флэшмоб дапаможа нам аб'яднацца", — распавядаюць арганізатары акцыі.

Рух патрабуе пакончыць з гвалтам у адносінах да дзяўчынак і жанчын, а таксама забяспечыць жанчынам роўнасць і раўнапраўе. Акцыя One Billion Rising адначасова праходзіць у 190 краінах. Арганізатары заклікаюць адзін мільярд чалавек па ўсім свеце выступіць за свае правы. У гэты дзень людзі з розных куткоў планеты будуць удзельнічаць у дэманстрацыях, танцаваць на адкрытых пляцоўках і заяўляць аб сваёй салідарнасці ў ходзе іншых мэтавых акцый.

"Танец можа здарыцца дзе заўгодна і калі заўгодна, з любой і кожнай, цалкам бясплатна. У танцы мы займаем прастору. Танец яднае нас і прымушае рухацца далей, вось чаму ён прысутнічае ў цэнтры акцыі", — тлумачыць канцэпцыю амерыканская актывістка і пісьменніца Ева Энслер.

Месца правядзення акцыи пакуль не выбрана, але арганізатары заклікаюць пакуль проста вучыць рухі.

Выбар даты тлумачыцца тым, што 14 лютага, у дзень усіх закаханых, сітуацыя не спыняецца, таму дзень прапануецца правесці пад слоганам "Любоў не павінна раніць".

"Кожная трэцяя жанчына на працягу свайго жыцця становіцца ахвярай згвалтавання або жорсткага звароту. Насельніцтва Зямлі складае сем мільярдаў чалавек, такім чынам, больш за мільярд жанчын і дзяўчынак штодня сутыкаюцца з гвалтам або становяцца яго ахвярамі. Больш 603 мільёнаў жанчын жывуць у краінах, у якіх хатняе згвалтаванне не лічыцца злачынствам. Для жанчын ва ўзросце ад 15 да 44 гадоў верагоднасць згвалтавання або сямейнага гвалту вышэй, чым рызыка захварэць на рак", — распавядаюць арганізатары.

Стужка навiн
0