01:27 25 лістапада 2017
«Радыё Sputnik»
Мужчынскі нацыянальны касцюм

Кампанія "Цытуй сваё!" запрашае распачаць "Год беларускага мыслення"

© Sputnik/ Анна Нефедова
Афiша
Атрымаць кароткую спасылку
15660

Мэта кампаніі – актуалізацыя найлепшых узораў беларускай думкі, запрашэнне да ўважлівага чытання і асэнсавання прамоўленага і заспяванага ў нацыянальнай культурнай прасторы.

МІНСК, 2 лют — Sputink. 9 лютага пройдзе прэзентацыя ініцыятывы "Цытуй сваё!", дзе будзе прадстаўлены плён супольнай працы, "праз якую беларускае мысленне набліжаецца да сучаснага беларуса, робіцца часткай яго жыцця, ідэнтычнасці, роздумаў пра сябе і свет", распавялі Sputnik арганізатары мерапрыемства.

У студзені выйшаў у свет зборнік цытатаў беларускіх мысляроў "Цытуй сваё!". Ён нарадзіўся дзякуючы высілкам вялікага кола неабыякавых людзей.

"За месяц праз платформу Талакошт больш як 80 чалавек ахвяравалі свае грошы на выданне зборніка цытатаў беларускіх мысляроў. Грамадская ініцыятыва "Цытуй сваё!" удзячная ўсім, хто падтрымаў ідэю выдання", — распавялі заснавальнікі кампаніі.

Цытатнік стаў вынікам грамадскай кампаніі "Цытуй сваё!", якая стартавала ў маі 2015 года. За гэты час кампанія сабрала больш за 250 цытат розных беларускіх мысляроў, літаратараў, навукоўцаў і гістарычных дзеячаў, якія дасылалі самыя розныя людзі.

Падчас прэзентацыі будуць прадстаўленыя цытатнік і саколкі, а таксама раскрыюцца таямніцы і падрабязнасці працэсу іх стварэння і далейшыя планы на Год беларускага мыслення. У праграме "падзякі і падарункі" для ўсіх, хто дапамагаў нам у зборы выбітных думак і выданні цытатніка, цікавыя госці і выступоўцы.

Прэзентацыя адбудзецца 9 лютага ў новым памяшканні Studio67 (пр-т Машэрава 9, корпус 8, другі паверх, уваход праз прахадную завода "Гарызонт"). Пачатак у 18.00. Уваход вольны.

Тэги:
Стыль жыцця, Нацыянальная культура, Літаратура, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы