09:21 21 лістапада 2017
«Радыё Sputnik»
Тэатр імя Янкі Купалы

Веры Пола 115 – "Юбілейны тыдзень" на беларускім радыё

© Sputnik / Виктор Толочко
Афiша
Атрымаць кароткую спасылку
7850

Да 115-годдзя са дня нараджэння народнай артысткі Беларусі Веры Пола на Першым нацыянальным канале Беларускага радыё з 1 па 7 лютага праходзіць “Юбілейны тыдзень”.

МІНСК, 2 лют — Sputnik. У эфіры галоўнай радыёстанцыі краіны прадстаўлены радыёспектаклі і пастановы з удзелам артысткі, распавялі Sputnik у Белтэлерадыёкампаніі.

Там паведамілі, што ў фондах Беларускага радыё захоўваецца некалькі радыёспектаклей і пастановак з удзелам артысткі.

На працягу "Юбілейнага тыдня" ў "Тэатры Беларускага радыё" прагучаць:

  • панядзелак — радыёспектакль "Прымакі" па п'есе Я.Купалы, (В.Пола ў ролі Паланеі);
  • аўторак і серада — "Цытадэль славы" К.Губарэвіча (Надзея Калеснікава) і інсцэніраванавая казка А.Пушкіна "Казка пра рыбака і рыбку" (В. Пола ў ролі Бабы);
  • чацвер і пятніца — "Пяюць жаваранкі" К.Крапівы (Паўліна Бохан), у суботу і нядзелю — "Паўлінка" Я.Купалы (Агата).

Народная артыстка Беларусі Вера Пола больш за паўстагоддзя працавала ў Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы. Прафесійную падрыхтоўку атрымала ў славутага Еўсцігнея Міровіча. Яна — актрыса яркага камедыйнага таленту, які найбольш праявіўся ў беларускай драматургіі, а кожны яе вобраз прасякнуты народным гумарам, багаццем інтанацый моўнай характарыстыкі персанажаў.

Адной з першых значных роляў актрысы была Малання ў спектаклі Міровіча "Кар'ера таварыша Брызгаліна". Гледачам запомніліся многія жаночыя вобразы, створаныя Верай Пола: Агата ў "Паўлінцы" Я.Купалы, Марыля ў "Бацькаўшчыне" К.Чорнага, Прастакова ў "Недаростку" Дз.Фанвізіна, Лябёдкіна ў "Познім каханні" А.Астроўскага ды іншыя. За выканнане ролі Паўліны Бохан ў спектаклі "Спяваюць жаваранкі" па п'есе К.Крапівы Вера Пола ў 1952-м годзе атрымала Дзяржаўную прэмію СССР. В.Пола таксама здымалася ў фільмах, пастаўленых паводле твораў беларускай класікі, і выступала на эстрадзе як выканаўца народных беларускіх песень.

Тэги:
падзеі і даты, Жыццё знакамітых людзей, Тэатр, Беларускі дзяржаўны тэатр імя Янкі Купалы, Белтэлерадыёкампанія, Вера Пола, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы