02:04 21 лістапада 2017
«Радыё Sputnik»
выступленне Akute у сталічным клубе

"Басовішча" пераязджае ў Мінск на адзін дзень

© Sputnik/ Юлія Хвошч
Афiша
Атрымаць кароткую спасылку
13840

На "Адборышчы-2016" – паўфінальным туры на "Басовішча" – выступяць Tonqixod, Navi, Akute.

МІНСК, 5 лют — Sputnik. 19 лютага ў клубе "Ілі" пройдзе 10-гадзінны канцэрт канкурсантаў сёлетняга фестывалю, пераможцаў мінулых гадоў і гасцей з Польшчы, распавялі Sputnik арганізатары мерапрыемства.

У паўфінальным конкурсе "Адборышча" возьме ўдзел 10 гуртоў, папярэдне абраныя журы з 35 заяваў. Па выніку іх выступаў назавуць 4 каманды, якія возьмуць удзел улетку ў фінале конкурсу на самім "Басовішчы".

"Фестываль ладзяць супольна беларусы і палякі, таму мы радыя, што атрымаецца ўрэшце правесці конкурсную частку ў Менску ды хоць у нейкай ступені пазнаёміць з фестывалем тых, хто яшчэ на ім не быў. І, вядома ж, прыгадаць найлепшыя моманты разам з тымі, хто ўжо ездзіў да нас", — кажа старшыня Беларускага аб'яднання студэнтаў у Польшчы Ганна Пякарская.

Таксама на "Адборышчы" запланаваныя адмысловыя сэты гасцей — пераможцаў "Басовішча-2015" — гуртоў TonqiXod, Navi, а таксама Akute (пераможцы фэсту ў 2010 годзе) ды беларускамоўнага гурта з Беластоку Ilo&Friends на чале з шматгадовай арганізатаркай фэсту Ілонай Карпюк. У дадатак абяцаецца начны танцавальны сэт праекту Warsaw Balkan Madness з Польшчы, які грунтуецца на рытмах музыкі Паўднёва-Усходняй Еўропы.

22 і 23 ліпеня 2016 года ў польскім Гарадку адбудзецца  27-мы па ліку фестываль музыкі маладой Беларусі "Басовішча", аднак, яго арганізатары з Беларускага аб'яднання студэнтаў у Польшчы пры падтрымцы парталу Tuzin.fm вырашылі распачаць дзею яшчэ узімку ў Мінску.

Канцэрт пройдзе ў новым мінскім клубе "Ілі", які знаходзіцца па адрасе: праспект Незалежнасьці 131, корпус 1 (будынак насупраць Нацыянальнай бібліятэкі). Пачатак у 16.00 — і да самай ночы. Уваход — вольны.  

"Басовішча" — найстарэйшы беларускі музычны фестываль, які праводзіцца з 1990 года. Цяпер яго ладзяць дзеці тых беларусаў Польшчы, якія калісці распачыналі рух. У розныя гады у конкурсе маладых гуртоў тут перамагалі "Мясцовы час", "КальЯн", Deviation, Znich, Rima, Partyzone, Zero-85,:B:N:, Sciana, IQ48, Indiga, Tarpach, Mauzer, Nevma, "Глюкі", Akute ды іншыя. 

Тэги:
музычная падзея, Музычныя жанры, Музычны конкурс, Музыка, Басовішча, Akute, Мінск, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы