20:12 17 лістапада 2017
«Радыё Sputnik»
Кнігі на паліцы

Стэнд Інстытута імя Гётэ будзе прадстаўлены ў Мінску

© Flickr/ Camilo Rueda López
Афiша
Атрымаць кароткую спасылку
6520

Цэнтральнае месца ў экспазіцыі Пасольства на кніжным кірмашы ў гэтым годзе займае літаратура, тэматыка якой звязана з культурнай і ландшафтнай разнастайнасцю Германіі.

МІНСК, 8 лют — Sputnik. Пасольства Федэратыўнай Рэспублікі Германія і Інстытут імя Гётэ і ў гэтым годзе будуць прадстаўлены на Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўцы-кірмашы (10-14 лютага 2016 г.) уласнымі стэндамі.

Цэнтральнае месца ў экспазіцыі Пасольства ў гэтым годзе займае літаратура, тэматыка якой звязана з культурнай і ландшафтнай разнастайнасцю Германіі, што знаходзіць сваё адлюстраванне ў фотаальбомах, навукова-папулярнай літаратуры, рэгіянальных раманах і кулінарных кнігах. Акрамя таго будуць шырока прадстаўлены кнігі для дзяцей і юнацтва, у тым ліку на дзвюх мовах — рускай і нямецкай, навінкі нямецкай мастацкай літаратуры, кнігі аб навакольным асяроддзі і аднаўляльных відах энергіі, а таксама кнігі пра Беларусь на нямецкай мове.

Стэнд Інстытута імя Гётэ будзе прысвечаны двухмоўнай літаратуры, найноўшым выданням нямецкай мастацкай літаратуры і кнігам для вывучэння і навучання нямецкай мове.

  1. 11 лютага ў 12.00 Нямецкая Асацыяцыя народных універсітэтаў у Рэспубліцы Беларусь (DVV) прадставіць дзве серыі публікацый на тэму "Адукацыя дарослых";
  2. 11 лютага ў 14.00 адбудзецца сустрэча з журналістам і пісьменнікам Аляксандрам Тамковічам. Ён раскажа ў рамках свайго літаратурнага праекта "30 гадоў пасля Чарнобыля" аб дапамозе, якую аказвае Германія беларусам, што пацярпелі ад наступстваў катастрофы на ЧАЭС;
  3. 11 лютага ў 19.00 у бібліятэцы Інстытута імя Гётэ адбудзецца чарговы літаратурны вечар з цыкла сустрэч, у ходзе якіх супрацоўнікі германскіх устаноў і прадстаўнікі арганізацый у Беларусі ў сферы культуры і адукацыі прадстаўляюць выбраныя творы з навейшай літаратуры на нямецкай мове. Пасол Федэратыўнай Рэспублікі Германія Петэр Дэтмар прадставіць кнігу "Der Widerspruch. Autobiographischer Bericht" ("Супярэчнасці. Аўтабіяграфічныя нататкі") Герхарда Цвэрэнца;
  4. 12 лютага 2016 г. у 16.00 адбудзецца сімвалічная перадача часткі кніг, прадстаўленых у экспазіцыі. Гэтым стаўшым ужо традыцыйным актам Пасольства Германіі падтрымлівае беларускія школы, якія на працягу многіх гадоў садзейнічаюць распаўсюджванню нямецкай мовы і культуры. У гэтым годзе кнігі для дзяцей і юнацтва на нямецкай мове, а таксама двухмоўныя кнігі будуць перададзены ў падарунак СШ № 16 г. Полацка, СШ № 15 г. Гродна, СШ № 7 г. Брэста і СШ № 2 г. Жлобіна;
  5. 13 лютага ў 16.30 адбудзецца ўрачыстае ўзнагароджанне пераможцаў Рэспубліканскага конкурсу для школьнікаў "Lesefuchs", арганізаванага Цэнтральным упраўленнем па справах нямецкай школьнай адукацыі за мяжой;
  6. 14 лютага 2016 г. з 12.00 да 13.00 пройдзе традыцыйны "Дзіцячы дзень" з гульнямі для дзяцей школьнага ўзросту.

Прадстаўнікі нямецкіх арганізацый у галіне культуры і адукацыі раскажуць аб сваёй дзейнасці і будуць гатовы адказаць на пытанні наведвальнікаў на стэндзе Пасольства Германіі:

  • Серада, 10.02.2016, 15.00 —18.00 Германская служба акадэмічных абменаў (DAAD);
  • Чацвер, 11.02.2016, 12.00-14.00 Нямецкая Асацыяцыя народных універсітэтаў у Рэспубліцы Беларусь (DVV);
  • Чацвер, 11.02.2016, 15.00-18.00 Інстытут нямецкіх даследаванняў (IfD) у БДУ і Фонд імя Роберта Боша (RBS);
  • Пятніца, 12.02.2016, 10.00-14.00 Цэнтральнае ўпраўленне па справах нямецкай школьнай адукацыі за мяжой (ZfA).

На стэндзе Інстытута імя Гётэ наведвальнікі выставы могуць атрымаць кансультацыю адносна моўных курсаў, а таксама даведацца, якую літаратуру бібліятэка Інстытута імя Гётэ прапануе ў лічбавым фармаце. Дадатковая інфармацыя: Мінская міжнародная кніжная выстаўка-кірмаш пройдзе з 10 па 14 лютага 2016 г. у Нацыянальным выставачным цэнтры «БелЭкспа» па адрасе: пр. Пераможцаў, 14. Адкрыццё адбудзецца ў сераду, 10.02.2016 у 12.00.

Часы працы германскага стэнда:

  • Серада, 10.02.2016 12.00 — 19.00
  • Чацвер — субота, 11-13.02.2016 10.00 — 19.00
  • Нядзеля, 14.02.2016 10.00 — 15.00

Тэги:
Выстава, Літаратура, Германія, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы