Французскія пісьменнікі сустрэнуцца з чытачамі на кніжнай выставе

© Flickr / fdecomiteСцяг Францыі, архіўнае фота
Сцяг Францыі, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Пасольства Францыі запрасіла да ўдзелу шэсць пісьменнікаў, якія цягам тыдня будуць весці гутаркі з чытачамі.

МІНСК, 10 лют — Sputnik. Выстава пройдзе ў будынку Нацыянальнага выставачнага цэнтру па адрасе Мінск, праспэкт Пераможцаў, 14. Адкрыецца яна ўжо сёння.

Не толькі беларусы, але і замежнікі год ад году бяруць удзел у кніжнай выставе, карыстаючыся гэтай магчымасцю, каб пагутарыць з чытачамі.

"Наш стэнд запрашае ўсіх у падарожжа па Брэтані. Шматлікія госці з Францыі — пісьменнікі і спецыялісты ў галіне букіністыкі — раскажуць беларускай публіцы, што звязвае іх творчасць з гэтым рэгіёнам Францыі з непаўторнай ідэнтычнасцю", — распавялі ў пасольстве Францыі.

На стэндзе будуць прысутнічаць дырэктары букіністычных магазінаў. Французская кнігарня "Ла Бушры" па традыцыі прадставіць мінскай публіцы цэлы шэраг навінак літаратурнага сезона, а таксама кніжную прадукцыю, якая адлюстроўвае апошнія тэндэнцыі франкафоннай літаратуры.

Стужка навiн
0