12:15 24 лістапада 2017
«Радыё Sputnik»
Выступленне тэатра InZhest

"ПлаSтформа-2016" распачнецца выступленнем тэатра InZhest

© Фото: ПлаSтформа\Вольга Пол
Афiша
Атрымаць кароткую спасылку
8521

Чарговы адкрыты форум эксперыментальных пластычных тэатраў "ПлаSтформа Мінск-2016" адкрые спектакль "ДК Данс – Рытуал развітання".

МІНСК, 9 лют — Sputnik. "Хроніка паўшага Карнавала ў стылі Бута" ў адным дзеянні распачне міжнародны форум пластычных тэатраў, які пройдзе ў Мінску з 15 па 26 лютага, распавялі Sputnik арганізатары мерапрыемства.

Аўтары спектакля дапускаюць любыя глядацкія асацыяцыі — асобасныя, сацыяльныя, філасофскія, — не абмяжоўваючыся ў той жа час ні адной з іх.

"Гэта гісторыя паўшага Карнавала, які спрабуе падняцца зноў. Але гэта не так лёгка зрабіць, асабліва з хадулямі на нагах", — распавядаюць удзельнікі тэатру.

Прэм'ера спектакля "ДК Данс" адбылася 27 мая 2001 года. Сёлета спектаклю спаўняецца 15 гадоў. "Але ўсё калі-небудзь сканчаецца. Але мы вырашылі, што з годнымі спектаклямі трэба развітвацца годна, а не ціхенька адпраўляць на супакой…".

Слова злучэнне "ДК Данс" можна патлумачыць як ДК (Дом Культуры) + DANCE (танец) ці DECADENCE (заняпад, упадніцкае мастацтва).

 

  • ідэя і рэжысура — Вячаслаў Іназемцаў;
  • музыка — Матвей Сабураў і гурт "Плато" (live);
  • дэкарацыі — Іван Лукін, Ганна Крываблоцкая;
  • Касцюмы — Таццяна Шэпет, Алена Сівякова.

 

Спектакль "ДК Данс" можна будзе пабачыць 15 лютага ў Палацы чыгуначнікаў у межах IV адкрытага форуму эксперыментальных пластычных тэатраў "ПлаSтформа-2016". Працягласць спектакля 90 хвілін, кошт квіткоў — 80 тыс. рублёў.

Тэги:
Танец, Сучаснае мастацтва, Тэатр, "ПлаSтформа Мінск-2016", НЦСМ, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы