06:42 25 лістапада 2017
«Радыё Sputnik»
Марціновіч рашуча фатаграфуецца з будынкам КГБ

“Радзіма” Марціновіча стартуе з Брэста

© Sputnik/ Марына Серабракова
Афiша
Атрымаць кароткую спасылку
7751

Берасцейцы атрымаюць магчымасць набыць кнігу пра Шагала, што выйшла амаль паўгады таму.

МІНСК, 11 лют — Sputnik. Пісьменнік Віктар Марціновіч абраў Брэст горадам, з якога стартуе беларуская прэзентацыя ягонага даследвання, прысвечанага Марку Шагалу — "Радзіма".

"Я збіраюся прачытаць некалькі ўрыўкаў з "Радзімы" і праілюстраваць іх працамі Шагала трох перыядаў: Парыжскага, Пераходнага і Віцебскага — з тым, каб паказаць, як з пасрэднага капіравальшчыка Сезана і Маціса з перспектывай ператварэння "ў яшчэ аднаго кубіста" пад уздзеяннем Віцебска і фактараў, аб'яднаных у кнізе пад ёмістым паняццем "Радзіма", Марк Захаравіч стаў тым, кім ён стаў", — распавядае пра імпрэзу аўтар.

Месца правядзення прэзентацыі Марціновіч тлумачыць тым, што ад тыража (кніга была надрукаваная і прэзентаваная ў Літве, Вільне) засталося якіх 65 экземпляраў, а з такой колькасцю на Мінск нечага ісці, таму мясцовая прэзентацыя адбудзецца толькі калі з'явіцца наступны наклад. З нагоды надыходзячай імпрэзы Sputnik ўспомніў некалькі фактаў з біяграфіі Шагала, якія вычарпальна тлумачаць узаемаадносіны мастака з радзімай — Шагал рэжэсіраваў першае святкаванне Кастрычніцкай рэвалюцыі ў Віцебску.

Мастак не стрымліваў сябе ў эстэтычных рамках і дзейнічаў так, нібыта ўпрыгожваў не савецкі горад, а еўрапейскую сталіцу. Дызайн горада быў авангардны — папугаі, арлекіны, клоўны, прадстаўнікі працоўнага класа, апранутыя ў чырвоныя сукенкі. Пасланне яго не было належным чынам атрымана і зразумела. Людзі смяяліся над папугаямі, газеты апублікавалі супярэчлівыя справаздачы і гарадскія ўлады абвінавачвалі яго ў марнавання занадта вялікіх сродкаў на свой "незразумелы вэрхал" — Шагал заснаваў у Віцебску мастацкую школу, але ж пасля чаргі канфліктаў кіраванне школай пераняў Малевіч.

Большасць працаў Шагала былі папросту знішчаныя самімі жа студэнтамі школы, якія выкарыстоўвалі іх дзеля ўласных карцінаў — проста беручы за аснову шагалаўскае палатно. Хутка пасля сыходу са школы імя Шагала было выкрэслена з гісторыі Віцебска і Беларусі.

Прэзентацыі ў Мінску і Віцебску адбудуцца пасля выхаду ілюстраванай версіі кнігі "Радзіма. Марк Шагал у Віцебску" вялікім накладам у расійскім выдавецтве. У бліжэйшы час магчыма яшчэ адна сустрэча з чытачамі ў адным з абласных цэнтраў. Прэзентацыя пройдзе 16 лютага, у аўторак, а дзевятнаццатай гадзіне ў культурнай прасторы "Дзедзіч" (вул. Маякоўскага 46/1). Усе жадаючыя змогуць набыць кнігу "Радзіма. Марк Шагал у Віцебску" (ЕГУ, Вільня). 

Тэги:
Мастацкая літаратура, Літаратура, Віктар Марціновіч, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы