Сыры для Рышара ў Мінск прывезлі з Вільнюса

© Photo : Прадастаўлена арганізатараміФранцузскі акцёр П'ер Рышар
Французскі акцёр П'ер Рышар - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Таксама ў райдары знакамітага француза вялікая ўвага нададзена сыру і шакаладу.

МІНСК, 17 фев — Sputnik. Легендарны французскі акцёр П'ер Рышар прадставіць у Мінску свой аўтабіяграфічны спектакль "П'ер Рычард III", у якім распавядзе закулісныя гісторыі сваіх самых знакамітых фільмаў.

Арганізатары выступлення знакамітага француза ў Мінску распавялі пра спіс прадуктаў, якія павінны быць у Рышара ў грымёрцы.

На прэс-канферэнцыі французскага акцёра П'ера Рышара - Sputnik Беларусь
П'ер Рышар зачараваў Урганта веданнем рускай мовы

Пералік пачынаецца з двух бутэлек якаснага сухога ружовага віна, адна з якіх выкарыстоўваецца ў якасці рэквізіту падчас спектакля. Карту напояў дапаўняюць: молатая кава, гарбата, вяршкі, сокі, мінералка і кола.

"Некаторыя гатункі сыроў нам прыйшлося купляць у Вільнюсе, але ў агульным райдэр П'ера Рышара нельга назваць асабліва складаным. Ён у рамках разумных патрабаванняў. Наколькі нам вядома, у кожным горадзе акцёр стараецца пакаштаваць нацыянальную кухню і прагуляцца па цэнтры. Мы ўжо зладзілі некалькі варыянтаў на выбар і будзем рады правесці для яго нават паўнавартасную экскурсію па Мінску", — адзначае дырэктар ТАА "Арт-Фьюжн", якое займаецца арганізацыяй выступлення Рышара ў Мінску, Марыя Драздова.

Больш за ўсё ўвагі ў райдары грымёркі нададзена сырам і шакаладу. Сыроў у апісанні каля 10 гатункаў — у асноўным швейцарскіх і французскіх. А вось шакалад толькі аднаго віду — горкі. Прычым акцёр з'яўляецца гарачым прыхільнікам швейцарскай маркі Toblerone, але дапускаецца і Lindt. Акрамя гэтага ў мясным асарці акцёр аддае перавагу іспанскім сыравэнджаным каўбасам тыпу Salchichon.

Больш чым за паўвекавую кар'еру П'ер Рышар зняўся амаль у 80 фільмах, сярод якіх найбольш папулярнымі сталі "Цацка", "Няўдачлівыя", "Налева ад ліфта", "Таткі" і "Уцекачы".

Спектакль "П'ер Рычард III" пакажуць 19 лютага ў КЗ "Мінск", пачатак а 19-й гадзіне, кошт квіткоў складае ад 350 да 1 550 тыс. рубёў. Спектакль будзе ісці на французскай мове з сінхронным перакладам. Працягласць — паўтары гадзіны.

Стужка навiн
0