22:08 20 жніўня 2017
«Радыё Sputnik»
Удзельнікі беларускага ансамбля Песняры

Невядомыя фотаздымкі Мулявіна прадставяць у Палацы Рэспублікі

© Sputnik Юрий Иванов
Афiша
Атрымаць кароткую спасылку
Мулявіну - 75 (5)
33 0 0

Аўтар выставы Юрый Іваноў доўгі час сябраваў з легендарным "песняром", многія фота будуць прадстаўлены публіцы ўпершыню.

МІНСК, 23 лют — Sputnik. Выстава пройдзе ў мастацкой галерэі "Універсітэт культуры" ў Палацы Рэспублікі з 26 лютага па 12 сакавіка.

Выстава прымеркавана да 75-годдзя са дня нараджэння Мулявіна і праводзіцца ў межах Года культуры ў Беларусі.

На працягу многіх гадоў вядомы фатограф Юрый Іваноў, адзін з блізкіх сяброў музыканта, зрабіў мноства здымкаў народнага артыста СССР, заснавальніка і мастацкага кіраўніка беларускага вакальна-інструментальнага ансамбля "Песняры" Уладзіміра Мулявіна, многія з якіх будуць прадстаўлены ўпершыню ў адным з залаў мастацкай галерэі "Універсітэт культуры".

Юрый Іваноў нарадзіўся ў 1939 годзе ў Сімферопалі. У Беларусі жыве з 1956 года. Працаваў фотакарэспандэнтам у газетах "Знамя юнацтва" і "Савецкая Беларусь", Агенцтве палітычных навінаў, Беларускім тэлеграфным агенцтве, Расійскім агенцтве міжнароднай інфармацыі РИА Новости у Беларусі. На працягу некалькіх гадоў узначальваў аддзел фотаілюстрацый газеты "Культура". Зараз — спецыяліст па сувязях з грамадскасцю Беларускага дзяржаўнага універсітэта культуры і мастацтваў.

У 1987 годзе Іваноў увайшоў у лік 100 лепшых фатографаў свету. Прымаў удзел у стварэнні кнігі "Адзін дзень з жыцця Савецкага Саюза" (Collins Publishing, USA). У 1990 годзе яго фотаздымак "Лятучка" была прызнана лепшай фатаграфіяй свету за 10 гадоў (1980-1990).

Юрый Іваноў — адзіны з фотакарэспандэнтаў, хто быў у Віскулях у снежні 1991 года падчас падпісання белавежскіх пагадненняў, якія адзначылі распад Савецкага Саюза.

Іваноў — аўтар шматлікіх здымкаў выбітных палітычных лідэраў, грамадскіх і культурных дзеячаў, спартсменаў. Яго фотаздымкамі ілюстраваны школьныя падручнікі, спецыяльныя выпускі міжнародных выданняў, энцыклапедыі і інш.

Выстава адкрыецца 26 лютага і прадоўжыцца да 12 сакавіка; час працы з 11-й да 19-й штодня, акрамя нядзелі і панядзелка; уваход на выставу вольны.  

Тэмы:
Мулявіну - 75 (5)
Тэги:
падзеі і даты, Культура, Жыццё знакамітых людзей, Год Культуры Беларусі, Уладзімір Мулявін, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы