"Бясплатная серада" ў Мастацкім музеі

© Sputnik / Виктор ТолочкоНацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь
Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Частку экспазіцый адкрыюць цалкам, частка прапануюць агледзець з вялікай зніжкай.

МІНСК, 24 лют — Sputnik. Акцыю "бясплатная серада" абвясцілі 24 лютага ў Нацыянальным мастацкім музеі, вольны ўваход будзе дзейнічаць увесь дзень, аднак, толькі ў залах, дзе размешчана асноўная экспазіцыя, паведамілі Sputnik у музеі.

Уваход на тэматычныя выставы, якія зараз экспануюцца ў музеі, будзе істотна танней, чым звычайна.Так, поўны квіток на выставу "Гоя… Пікаса" будзе каштаваць 60 тысяч замест 120 тысяч рублёў. У музеі нагадалі, што з гэтага тыдня да прывазных гравюраў майстроў дадалася тыражная кераміка Пікаса са збору НММ. Усяго 30 экспанатаў, якія ўяўляюць сабой сапраўдны аўтарскі адбітак, створаны пры ўдзеле або пад наглядам самога Пікаса.

На працягу "бясплатнай серады" будзе зніжаны кошт квіткоў і для наведвальнікаў выставы "Час і творчасць Льва Бакста", прысвечанай 150-годдзю са дня нараджэння мастака. Нагадаем, на ёй прадстаўлена больш за 200 твораў — у тым ліку з калекцый Нацыянальнага мастацкага музея, карпаратыўнай калекцыі ААТ "Белгазпрамбанк", Санкт-Пецярбургскага дзяржаўнага музея тэатральнага і музычнага мастацтва, Нацыянальнага музея ў Кракаве, прыватных збораў і галерэй з Расіі і Беларусі. Агледзець экспазіцыі можна будзе ўсяго за 25 тысяч рублёў.

Стужка навiн
0