20:21 17 лістапада 2017
«Радыё Sputnik»
Ірына Гарбачова ў новым кліпе гурта Звери на песню Муха

Рома Звер уручыў "Оскара" актрысе Ірыне Гарбачовай у новым кліпе

© Фото: Гурт "Звери"
Афiша
Атрымаць кароткую спасылку
4420

Гурт "Звери" прадставіла ў Інтэрнэце 28 лютага вельмі арыгінальны кліп на песню "Муха" з новага альбома "Страха нет".

МІНСК, 29 лют — Sputnik. Новы альбом гурта выйдзе 1 сакавіка, канцэртная прэзентацыя альбома ў Мінску адбудзецца 26 мая ў межах вялікага сольнага шоу "Страха нет" у Палацы спорту.

Галоўнай гераіняй новага кліпа гурта "Звери" на песню "Муха" стала Ірына Гарбачова — надзея расійскага кіно, актрыса Майстэрні Пятра Фаменкі і народная зорка Instagram. Па задумцы рэжысёра Ромы Звера яна паўстае ў вобразе галівудскай дзівы і атрымлівае "Оскар"… але, несапраўдны.

"Гісторыя кліпа "Муха" з фэйкавым Оскарам мяне парадавала! Візуалізаваць гэтую мару ў сваім жыцці — гэта падарунак для мяне. Калі б я насамрэч атрымлівала "Оскар", то ўсё адбывалася б менавіта як у кліпе "Муха". Праўда, потым у мяне б напэўна яго забралі і сказалі "з вас 300 рублёў за фатаграфіі — смяецца Ірына Гарбачова.

Гэта дэбютная роля Гарбачовай ў музычным кліпе, нягледзячы на гэта, Рома Звер адразу зацвердзіў Іру на галоўную ролю.

"Ідэя кліпа "Муха" з'явілася ў мяне яшчэ ў кастрычніку 2015 года, мне прапанавалі на выбар некалькі акторак на галоўную ролю, але як толькі я ўбачыў фатаграфію Іры, то адразу зразумеў, што "Муху" яна выканае лепш за ўсіх. Ужо тады мне паказалі яе скетчы ў інстаграме, але яны не былі настолькі папулярнымі", — узгадвае лідэр гурта "Звери" Рома Звер.

"Пазнаёміліся мы з ёй ужо ў студзені, напярэдадні здымак, я распавёў Ірыне ідэю кліпа, і ёй усё адразу спадабалася. у кліпе "Муха" мы зрабілі з яе сапраўдную кіназорку. Іра была настолькі цудоўна прыгожая і чароўная, што на пляцоўцы ўсё войкалі і ахкалі", — расказаў музыка.

Рома Звер падчас здымак новага кліпа Муха
© Фото: Гурт "Звери"
Рома Звер падчас здымак новага кліпа "Муха"

Песня "Муха" ўвайшла ў новы альбом гурта "Звери" "Страха нет", які з 1 сакавіка даступны на iTunes. Здымкі кліпа праходзілі ў Маскве, у адным з павільёнаў ўзнавілі атмасферу цырымоніі ўзнагароджання "Оскара".

Гурт "Звери" выступіць у сталічным Палацы спорту 26 мая з новай праграмай "Страха нет", пачатак а 19-й гадзіне, кошт квіткоў складае ад 140 да 655 тыс. рублёў.

 

 

Тэги:
Музычныя жанры, Стыль жыцця, Музыка, "Звери" (гурт), Расія, Увесь свет
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы