02:39 23 лістапада 2017
«Радыё Sputnik»
Канцэрт J:МОРС для 100 прыхільнікаў

J:морс зайграе "Песні для Джульеты"

© Sputnik/ Марына Серабракова
Афiша
Атрымаць кароткую спасылку
J:морс прэзентуюць новы альбом "Воздух" (8)
3520

19 красавіка ў ДК Прафсаюзаў гурт J:морс прадставіць новую акустычнкую праграму "Песні для Джульеты".

МІНСК, 29 лют — Sputnik. У межах новай акустычнай праграмы прагучаць лепшыя песні з новага альбому "Воздух" і гіты з мінулага.

Прэзентацыя першага за пяць гадоў новага альбома "J:морс" з аншлагам прайшла ў Мінску напярэдадні Дня закаханых — гучны і драйвовы канцэрт са шчыльным электрычным гучаннем, які напоўніў энергіяй паўтары тысячы гледачоў. Але ўжо падступае вясна — час для больш атмасферных і задумлівых гукаў і інтанацый.

"Досыць рэдка, раз на 2-3 гады, мы робім вялікі вясновы акустычны канцэрт. Кожны раз гэта адмыслова падабраная і адрэпетаваная праграма, якая паказвае больш меладычны і гарманічны бок J: морс. І разам з тым больш непрадказальны — мы можам лёгка сысці ў джаз ці зайграць фанк", — адзначае лідэр гурта Уладзімір Пугач.

Праслухаць і спампаваць новы альбом "Воздух" можна на афіцыйным сайце гурта.

Новая праграма J: морс "Песні для Джульетты. Акустыка" будзе прадстаўлена ў ДК Прафсаюзаў 19 красавіка; пачатак а 19-й гадзіне, кошт квіткоў складае ад 350 да 550 тыс. рублёў.

Тэмы:
J:морс прэзентуюць новы альбом "Воздух" (8)
Тэги:
канцэрт, Музычныя жанры, Музыка, j:морс, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы