02:05 21 лістапада 2017
«Радыё Sputnik»
Уладальнікі прэміі Альбом году-2014 гурт Port Mone

Беларускі "Альбом года" назавуць 20 крытыкаў з 6 краін

© Фото: Euroradio
Афiша
Атрымаць кароткую спасылку
3710

Арганізатары прэміі адзначаюць, што талентаў у беларускай музыцы не меньш за якую іншую.

МІНСК, 1 сак — Sputnik. У сярэдзіне сакавіка ў Мінску адбудзецца восьмая цырымонія ўручэння ўзнагарод Experty.bу па меркаванні музычных журналістаў і крытыкаў. Лепшыя беларускія альбомы 2015 будуць названыя ў 10 намінацыях.

У вызначэнні пераможцаў узялі ўдзел 15 беларускіх музычных журналістаў, а таксама 5 замежных: па адным прадстаўніку з кожнай краіны, з якой мяжуе Беларусь. Польшчу сёлета прадстаўляў Яцэк Скалімоўскі (польскі Newsweek), Расію — Дзмітрый Куркін (партал Zvuki.ru), Украіну — Сяргей Кейн (партал Comma.com.ua), Літву — Людас Закарэвічус (партал Manomuzika.lt), Латвію — Лаўрыс Анстраўтс (партал Intro.lv).

"Штогод мы запрашаем новых замежных экспертаў. Яны маюць розны густ, розных фаварытаў, але практычна ўсе яны кажуць, што якасных і вартых усялякага ўхвалення беларускіх дыскаў больш за дзесяць, якія кожны з іх мае абраць", — адзначыў кіраўнік Experty.by Зміцер Безкаравайны.

"Талентаў у беларускай музыцы не меньш за якую іншую. Іншая справа, што часцяком шырокія колы пра іх не ведаюць і мы, як можам, намагаемся гэта змяніць",- дадаў музычны эксперт.

Штатныя эксперты сайта Experty.by адслухалі больш за 100 беларускіх альбомаў, выдадзеных у 2015 годзе ў стылістыцы поп, рок, фолк, альтэрнатыва. 38 з іх былі адрэцэнзаваныя і дапушчаныя да выніковага галасавання.

Пераможца намінацыі "Альбом года" трэці год запар атрымае не толькі ганаровы дыплом, але і карысны галоўны прыз — рэкламна-інфармацыйную падтрымку сольнага канцэрта ад інтэрнэт-аператара "Атлант Тэлекам".

У мінулыя гады сярод пераможцаў узнагарод былі Port Mone, Pukstband, "Троіца", "Серебряная свадьба", The Toobes, "Ляпис Трубецкой" і іншыя артысты.

Паслухаць беларускія альбомы 2015 і пазнаёміцца ў рэгламентам узнагарод можна на сайце www.experty.by.

Тэги:
Узнагароды і прэміі, Музычныя жанры, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы