Абвешчаны старт трэцяга сезону "Заспявай.BY"

© Sputnik / Юлія ХвошчПераможцы конкурсу "Заспявай 2.0" гурт Navi
Пераможцы конкурсу Заспявай 2.0 гурт Navi - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Прызавы фонд складае 1500 еўра, у конкурсе змогуць узяць удзел выканаўцы ад 16 да 33 гадоў.
МІНСК, 15 сак — Sputnik. Партал Tuzin.fm і фонд "Вяртанне" пры падтрымцы СМІ абвяшчаюць трэці сезон конкурсу маладых выканаўцаў "Заспявай.BY" з прызавым фондам у 1500 еўра, распавялі арганізатары конкурсу.
Сёлета конкурс праводзіцца па трох намінацыях — "Спяваная паэзія", "Беларускі кавер", "Замежны пераклад".
У традыцыйнай намінацыі "Спяваная паэзія" выканаўцы могуць падаць сваю песню, напісаную на верш сучаснага паэта. У намінацыі "Беларускі кавер" прымаюцца інтэпрэтацыі вядомых беларускіх гітоў. А ў зусім новай катэгорыі — "Замежны пераклад" могуць удзельнічаць вядомыя замежныя гіты. Галоўная ўмова для ўсіх трох намінацый — беларуская мова выканання.
Стужка навiн
0