02:02 21 лістапада 2017
«Радыё Sputnik»
ДнеПроРок-2015

"ДнеПроРок-2016" пройдзе 24-26 чэрвеня пад Магілёвам

© Sputnik/ Максим Доленко
Афiша
Атрымаць кароткую спасылку
27320

Рок-фестываль пройдзе на тым жа месцы, што і летась – у Чаўсскім раёне Магілёўскай вобласці.

МІНСК, 15 сак — Sputnik. Квіткі на музычны марафон "ДнеПроРок-2016" ужо трапілі ў продаж, стала вядома дата і правядзення фестывалю, паведаміў Sputnik арганізатар фестывалю Аляксандр Лазараў.

Ужо вядомы кошт квіткоў на тры фестывальныя дні, запрацавала суполка мерапрыемства ў сацыяльных сетках, у якіх можна сачыць за навінамі. Лайнап фестывалю арганізатары пакуль не абвяшчаюць, ён стане вядомы неўзабаве.

"Днямі мы зацвердзім лайн-ап фестывалю. Прынцыповых адрозненняў ад леташняга фестывалю не будзе, але мы рыхтуем для наведвальнікаў колькі сурпрызаў", — распавёў Sputnik Лазараў.

Ён таксама адзначыў, што, як і летась, лайн-ап будзе складацца з гуртоў і выканаўцаў з Расіі, Беларусі і Украіны.

Паводле слоў арганізатараў, гук на фестывалі будзе не горш, чым у мінулым годзе. "Па святлу, верагодна, будзе іншы майстар, не менш цікавы (чым Светач, які працаваў са святлом летась — Sputnik)".

Для беларускіх маладых музыкаў зноў будзе зладжаны конкурсны адбор, 2 пераможцы якого будуць мець магчымасць выступіць на сцэне "ДнеПроРока".

Кошты на ежу будзе такімі ж таннымі, як і летась.

Кошт квіткоў на фестываль (без уліку сэрвісных збораў) складае:

  • з 10.03 па 17.03 — 600 000 (на тры дні);
  • з 18.03 па 31.03 — 750 000 (на тры дні);
  • з 01.04 па 30.04 — 900 000 (на тры дні);
  • з 01.05 па 31.05 — 1 000 000 (на тры дні) і 500 000 (на адзін дзень);
  • з 01.06 па 23.06 — 1 200 000 (на тры дні) і 600 000 (на адзін дзень).

Летась фестываль ладзіўся ўпершыню, рэклама пра мерапрыемства з'явілася занадта позна, "ДнеПраРок" наведла не вельмі шмат людзей, хадзілі чуткі, што фестываль у 2016-м можа наогул не адбыцца.

Фестываль "ДнеПроРок" аб'ядноўвае тры краіны — Беларусь, Украіну і Расію і атрымаў сваю назву ў гонар вялікай ракі Днепр, шлях якой праходзіць праз тэрыторыю трох братэрскіх народаў, у 2015-м фестываль быў зладжаны ўпершыню. 

Тэги:
Фестываль, Музычныя жанры, Музыка, "ДнеПроРок", Чаўсскі раён, Магілёўская вобласць, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы