20:27 17 лістапада 2017
«Радыё Sputnik»
Выступленне Bullet For My Valentine на фестывалі Кубана-2013

Bullet For My Valentine вяртаюцца ў Мінск

© Sputnik/ Михаил Мокрушин
Афiша
Атрымаць кароткую спасылку
11911

Брытанскія зоркі металкора прэзентуюць у сталіцы новы альбом "Venom".

МІНСК, 22 сак — Sputnik. 13 чэрвеня ў мінскім Палацы спорту з вялікім сольным канцэртам выступіць адзін з самых папулярных метал-гуртоў свету — Bullet For My Valentine. Брытанцы прывязуць новы альбом "Venom" і выканаюць лепшыя песні, распавялі арганізатары мерапрыемства.

У Мінск Bullet For My Valentine прыязджалі толькі аднойчы ў 2013 годзе — шмат хто памятае іх гадзінны выступ на фестывалі "Мост". Цяпер беларускіх прыхільнікаў упершыню чакае сольны канцэрт, ды яшчэ з новым альбомам "Venom", які выйшаў летам 2015.

Многія назвалі новы дыск вяртаннем да каранёў Bullet For My Valentine — як і першыя два дыска групы, над альбомам працаваў Колін Рычардсан (As I Lay Dying, Slipknot, Machine Head).

"Так, на новым альбоме шмат энергіі і эмоцый, якія нагадваюць нашыя першыя запісы. Але для мяне галоўнае адрозненне ў адчуваннях ад альбома і тэкстаў — гэта гучыць куды больш змрочна і злосна, чым усё, што мы рабілі да гэтага часу", — адзначыў вакаліст і гітарыст гурта Мэт Так у інтэрв'ю Fuse.tv.

Аўтарытэтны часопіс Kerrang пагадзіўся з Мэтам: "Venom" удыхнуў новае жыццё ў герояў брытанскага металу". Нядзіўна, што вясной музыкі ўжо ў другі раз адправяцца з адпаведным турам у ЗША, а пасля Мінска ў другі раз праедуцца з ім па Еўропе.

Гурт Bullet For My Valentine быў заснаваны ў 1998 годзе ў мястэчку Брыджэнд, недалёка ад сталіцы Валіі. Яны пачыналі пад шыльдай John Killed Jeff з кавераў Metallica і Nirvana, затым спрабавалі рабіць уласныя песні ў розных стылях, уключаючы нью-метал. Але поспех да іх прыйшоў у 2002 годзе, калі калектыў узяў цяперашнюю назву і змяніў музычны стыль на меладычны металкор, для якога характэрныя агрэсіўныя рыф ў спалучэнні з запамінальнымі прыпевамі і мелодыямі.

Зараз Bullet For My Valentine з'яўляюцца адной з топавых метал-каманд планеты. На іх рахунку пяць альбомаў, з якіх усё, за выключэннем дэбюту, трапілі ў топ-15 хіт-парадаў "Білборд" (ЗША) і Вялікабрытаніі. Поўнафарматнікі калектыву разышліся па ўсім свеце тыражом больш за 5 мільёнаў асобнікаў, а канцэрты праходзяць на ўсіх пяці населеных кантынентах планеты.

Брытанцы Bullet For My Valentine выступяць з прэзентацыяй новага альбому "Venom" у сталічным Палацы спорту 13 чэрвеня 2016-га, пачатак а 19-й гадзіне, кошт квіткоў складае ад 540 да 870 тыс. рублёў. 

Тэги:
канцэрт, Музычныя жанры, Музыка, Bullet For My Valentine, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы