06:34 25 лістапада 2017
«Радыё Sputnik»
Антлантычны акіян

Унікальны фільм аб акіяне пакажуць у Мінску

© Flickr/ M.G. Kafkas
Афiша
Атрымаць кароткую спасылку
29 0 0

Фільм здымаўся пяць з паловай гадоў у розных кутках Зямлі, яго рэжысёрам выступіў вядомы французскі дакументаліст.

МІНСК, 4 кра — Sputnik. Унікальны фільм французскага акцёра і дакументаліста Жака Перэна пакажуць у суботу ў кінатэатры "Піянер" у Мінску.

Фільм "Акіяны" быў выпушчаны яшчэ ў 2009 годзе, але да Мінска ён дайшоў толькі цяпер. Зняла яго тая ж каманда, што і легендарныя сярод аматараў дакументалістыкі пра прыроду стужкі "Мікракосмас" і "Птушкі".

Праца над карцінай вялася пяць з паловай гадоў у розных кутках Зямлі. У цэнтры ўвагі аўтараў, як і вынікае з назвы — аповяд пра акіяны.

Стваральнікі фільма спрабуюць адказаць на пытанне аб тым, што сабой ўяўляе гэты кавалак вады. Акрамя таго, гледачы змогуць убачыць жыццё дзіўных насельнікаў марскіх глыбінь.

Паказваць "Акіяны" будуць у кінатэатры "Піянер" у суботу і нядзелю.

Тэги:
Стыль жыцця і адпачынак, Кіно, Мінск, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы