22:07 20 жніўня 2017
«Радыё Sputnik»
Belarus Fashion Week

Беларускі тыдзень моды стартуе ў Мінску

© Фото: Belarus Fashion Week
Афiша
Атрымаць кароткую спасылку
27 0 0

Міжнароднае прафесійнае мерапрыемства праходзіць у Беларусі ўжо шэсць гадоў запар.

МІНСК, 6 кра — Sputnik. Belarus Fashion Week сезона восень-зіма пройдзе ў Мінску 6-10 красавіка, паведамілі Sputnik у прэс-службе тыдня моды.

Беларускі тыдзень моды пройдзе ўжо ў адзінаццаты раз. У рамках форуму пройдзе дэманстрацыя калекцый беларускіх дызайнераў, якія ствараюць адзенне і аксэсуары класаў prêt-a-porter і prêt-a-porter de luxe.

Паводле інфармацыі арганізатараў, кожную BFW наведвае каля 15 тысяч чалавек — як прафесіяналы ў гэтай галіне з усяго свету, так і неабыякавыя да новых модных напрамкаў беларусы.

Акрамя непасрэдна модных паказаў, у рамках тыдня моды пройдуць конкурсы і навучальныя праграмы. А на подыуме свае новыя творы прадставяць беларускія дызайнеры TARAKANOVA, Kardash і LEORGOFMAN. Акрамя гэтага, на суд гледачоў будуць выстаўлены некалькі інсталяцый, так ці інакш звязаных з модай.

Дэвізам тыдня моды другі раз запар стала фраза "I love Belarus".

Тэги:
Мода, Грамадства, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы