23:24 24 лістапада 2017
«Радыё Sputnik»
Карыёідны мікрафон

Абвешчаны склад журы конкурсу "Заспявай 3.0"

© Flickr/ Matthew Keefe
Афiша
Атрымаць кароткую спасылку
121 0 0

Аргкамітэт конкурсу абвесціў спіс журы, куды ўвайшлі беларускія музыкі, паэты і перакладчыкі.

МІНСК, 12 кра — Sputnik. Спеўны конкурс у трэці раз праводзяць інтэрнэт-партал Tuzin.fm і дабрачынны фонд "Вяртанне". Сёлета найлепшых выканаўцаў назавуць 12 cябраў журы, распавялі арганізатары мерапрыемства.

Журы абярэ найлепшых у трох намінацыях. "Спеўная паэзія" — удзельнікам конкурсу прапануецца пакласці на музыку верш сучаснага паэта, напісаны за апошнія 33 гады; "Беларускі кавер" — выканаць па-свойму вядомую беларускую песню; "Замежны пераклад" — перакласці на беларускую і выканаць вядомы замежны хіт.

"Крытэры выбару найлепшых залежаць ад намінацыі. У "Спеўнай паэзіі" для нас будзе найбольш важным як прагучыць абраны верш, наколькі гарманічна ён спалучыцца з музыкай. У выпадку з беларускім каверам звернем увагу на здольнасць выканаўцы падаць песню па-свойму, а не проста яе пераспяваць адзін у адзін. Ну а ў "Замежным перакладзе" істотную ролю маюць не толькі выканальніцкія здольнасці і ступень прасякнення абраным матэрыялам, але і якасць перакладу", — распавёў удзельнік журы Алег Хаменка.

Сёлета журы будзе складацца з 12 чалавек:

  • Алег Хаменка (лідар гурта "Палац", выкладчык, вядоўца жывых канцэртаў "Заспявай");
  • Лявон Вольскі (музыка, літаратар);
  • Уладзь Лянкевіч (паэт, вакаліст гурта TonqiXod);
  • Ганна Янкута (перакладчыца, літаратурны крытык);
  • Сяргей Пукст (музыка, паэт, выкладчык);
  • Віталь Рыжкоў (паэт, музыка);
  • Андрэй Хадановіч (паэт, перакладчык);
  • Глеб Лабадзенка (мовазнаўца, паэт);
  • Сяргей Балахонаў (літаратар, перакладчык);
  • Яўген Карпаў (журналіст TUT.BY);
  • Сяргей Будкін (Tuzin.fm);
  • Павал Бераговіч (фонд "Вяртанне").

 

Да ўдзелу ў "Заспявай 3.0" запрашаюцца выканаўцы 16-33 год. Кожны з канкурсантаў можа падаць заяву як у адну з намінацыях, так і паўдзельнічаць у дзвюх або трох. Прызавы фонд сёлета складае 1 500 еўра. Заявы прымаюцца да 1 мая на мэйл: konkurs.zaspiavaj@gmail.com. Падрабязнасьці можна паглядзець на старонцы конкурсу

Тэги:
Музычныя жанры, Музычны конкурс, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы