10:49 27 мая 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.00
  • EUR2.34
  • 100 RUB3.25
Дзяўчаты ў народных строях

На Вялікдзень у Строчыцах адбудзецца рэканструкцыя валачобнага абраду

© Фото: Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту
Афiша
Атрымаць кароткую спасылку
7140

Выступы ад беларускіх, літоўскіх, казахскіх пераемнікаў фальклору , прэзентацыя абраза, рэканструкцыя валачобніца адбудзецца ў Музеі народнай архітэктуры і побыту ў велікодны дзень.

МІНСК, 29 кра – Sputnik. Мерапрыемства "Вялікдзень" ладзяць Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту і Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў. Гасці свята пабачаць рэканструкцыю валачобнага абраду з абыходам вёскі, стануць відавочцамі прэзентацыі абраза "Уваскрасенне" ў Спаса-Праабражэнскай царкве, пачуюць канцэртныя выступы ад пераемнікаў фальклору — беларускіх гуртоў "Талака", "Раме", "Страла", "Этнасуполка" "Таццянка-Вяснянка", "Мілавіца", "Явар", "Рада" (Мінск), Алесь Жура (Гродна), а таксама замежных гасцей свята — "Айнаколь" (Какшэтау, Казахстан) і Reketukas, Kaukoras (Вільнюс, Літва).

У праграме мерапрыемства бяруць удзел вясковыя выканаўцы: "Васілёчкі", "Сунічкі".

Ахвотныя нагуляюцца і патанчаць да знямогі!

Рэжысура мерапрыемства Таццяны Пладуновай.

Свята адбудзецца па адрасе Мінскі р-н, в. Азярцо.
Кошт уваходнага білета для дарослых — 80 тыс. рублёў, для школьнікаў — 40 тыс. Прадугледжаны зніжкі для іншых катэгорый грамадзян.    

Тэги:
Нацыянальныя традыцыі, Традыцыі краін свету, Мінскі раён, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы