10:51 27 мая 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.00
  • EUR2.34
  • 100 RUB3.25
Будынак Нацыянальнай бібліятэкі РБ і помнік Францішку Скарыне

Нацыянальная бібліятэка рыхтуецца адзначыць юбілей

© Sputnik / Руслан Кривобок
Афiша
Атрымаць кароткую спасылку
1510

З нагоды 10-годдзя новага будынка ў бібліятэцы ладзяць прыгодніцкі квэст, кожны гулец атрымае магчымасць зірнуць на "алмаз ведаў" з нязвыклага ракурсу.

МІНСК, 13 чэр — Sputnik. У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі на 16 чэрвеня запланавана вялікая прыгода. Усіх жадаючых запрашаюць цалкам бясплатна прайсціся па залах і ўбачыць такое, чаго раней не бачылі, ці ва ўсякім разе, не заўважалі.

"Бібліятэка адкрые для наведвальнікаў не толькі свае дзверы, але і самае сэрца. Роўна а 16.00 пачнецца адлік часу для ўдзельнікаў квэста "Бібліяфэст", якія атрымаюць унікальную магчымасць па-новаму зірнуць на "алмаз ведаў", дакрануцца да яго таямніц і, праявіўшы знаходлівасць і кемлівасць, заваяваць ключы да скарбніцы ведаў", — распавялі арганізатары.

Незвычайны квэст ладзяць з нагоды круглай даты. Сёлета спаўняецца 10 гадоў з моманту, як бібліятэка пачала абжываць новы будынак, які стаў адным з самых вядомых архітэктурных сімвалаў горада.

Усім удзельнікам "юбілейнага" квэста абяцаюць сувеніры, а пераможцам — спецыяльны прыз. Праўда, для ўдзелу ў гульні ўсіх жадаючых просяць зарэгістравацца — даслаць заяўку на паштовы адрас: nlbkvest@gmail.com.

Тэги:
Музеі і бібліятэкі, Юбілей, Нацыянальная бібліятэка Рэспублікі Беларусь, Мінск, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы