10:44 22 студзеня 2018
«Радыё Sputnik»
Туристы возле Эйфелевой башне в Париже

"Купалаўскі" едзе ў Парыж

© Sputnik/ Владимир Вяткин
Афiша
Атрымаць кароткую спасылку
7310

Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы возьме ўдзел у праекце Пасольства Беларусі ў Францыі і Пастаяннага прадстаўніцтва Беларусі пры ЮНЕСКА "Першыя тэатральныя сезоны Беларусі ў Францыі".

МІНСК, 14 чэр — Sputnik. У межах названага мерапрыемства ў парыжскім тэатры "Les Feux-de-la-Rampe" адбудзецца паказ прэм'ернага спектакля Купалаўскага тэатра "ART" у пастаноўцы Мікалая Пінігіна.

Інтэлектуальная камедыя вядомага французскага драматурга Ясміны Рэза распавядае пра трох 40-гадовых сяброў, якія перажываюць крызіс сярэдняга ўзросту, здольны разбурыць даўнюю прыязнасць. Праз камізм сітуацыі паступова прыходзіць разуменне складанасці мастацтва чалавечых дачыненняў, поўнае непаразуменняў, жорсткасці і неверагоднай пяшчоты.

П'еса "ART" была перакладзена на 35 моваў і пастаўлена ў шматлікіх тэатрах свету. У Парыжы спектакль пакажуць на беларускай мове з французскімі тытрамі.

Падчас парыжскіх гастроляў майстар-клас для французскіх студэнтаў, якія вывучаюць акцёрскае і тэатральнае мастацтва, правядуць заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь, мастацкі кіраўнік Купалаўскага тэатра Мікалай Пінігін і артысты-купалаўцы Павел Харланчук, Алег Гарбуз і Сяргей Чуб.

Удзел у "Першых тэатральных сезонах" стаў магчымым для Купалаўскага тэатра дзякуючы асабістай ініцыятыве Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Беларусі ў Францыі, пастаяннага Прадстаўніка Беларусі пры ЮНЕСКА Паўла Латушкі і фінансавай падтрымцы ТАА "Аўтапрамсервіс" — афіцыйнага дылера RENAULT у Беларусі.

Гэта не першы ўдзел Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы ў праектах беларускага пасольства ў Францыі. Так, у 2014 годзе тэатр з вялікім поспехам дэманстраваў французскай публіцы прэм'ерны спектакль "Пан Тадэвуш" у пастаноўцы Мікалая Пінігіна. Паказ адбыўся ў межах Дзён культуры Беларусі ў Францыі.

Паказ прэм'ернага спектакля і майстр-клас у Парыжы адбудуцца адпаведна 16-17 чэрвеня.

Тэги:
тэатр, Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы, Францыя, Парыж
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы